У чаканні касавіцы

Date 24.05.2023 Man
Comment 2412
У чаканні касавіцы

Сёння жывёлаводы ААТ “Першамайскі” жывуць штодзённымі клопатамі, якіх  пачатку цёплых дзянькоў істотна прыбавілася: пачаўся пашавы сезон утрымання кароў. Праўда, на малочнатаварным комплексе “Мікулічы” на сакавіты травастой выганяюць толькі адзін гурт. Статак, які аслугоўваецца на даільна-малочным блоку, па-ранейшаму застаўся у кароўніках, на траншэйных кармах і на прагулку выходзіць толькі ў выгульны дворык.

- Кармоў у нас, дзякаваць богу, пакуль што хапае, - расказвае галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Лілія Протас, - так што паўнацэнны рацыён забяспечваем. Ды і зялёную падкормку таксама дадаём. Так што гэты гурт плануем перавесці на круглагадавое ўтрыманне ў хлявах. Пакуль што на паказчыках адмоўна гэта не адбілася. Зараз, напрыклад, доім крыху больш за 12 кілаграмаў і ўпэўнена плюсуем да аналагічнага мінулагодняга паказчыка.

Паралельна з доглядам жывёлы, дадае Лілія Аркадзьеўна, тут актыўна працуюць і над падрыхтоўкай сянажных траншэй пад закладку кармоў наступнага года. Чатыры з іх ужо вызвалены і там ідуць работы па добраўпарадкаванні пад’язных шляхоў, пры неабходнасці бетаніруюцца падога і сцены, іх беляць і вапнуюць. Такія ж работы выконваюцца і на дзвюх траншэях, што размешчаны побач з лагаўской фермай. І хоць часу да касавіцы засталося зусім нямнога, з пастаўленай задачай тут мяркуюць справіцца своечасова і якасна.

Які ж аб’ём кармоў тут плануюць закласці на наступную зімоўку?

- Аптымальным варыянтам будзе 7300 тон сенажа, 12-13 тысяч тон сіласу і парадка 230 тон сена. – расказвае Лілія Протас. – На наша пагалоўе ў 1800 рагуль гэтага дастаткова. Прыкладна столькі ж у гаспадарцы нарыхтавалі і летась. Як бачыце, хапіла ўдосталь, нават сёння кормім. І гэта пры тым, што частку кармоў мы ў зімовы час прадавалі, прычым з такім улікам, каб не пакрыўдзіць сваіх каровак.

Да пачатку касавіцы гатовы не толькі жывёлаводы. У поўнай гатоўнасці чакаюць перыяд масавай нарыхтоўкі кармоў таксама спецыялісты агранічнай службы, вадзіцелі і механізатары, якім належыць убраць вырашваны травастой у аптымальныя тэрміны і налзейна закласці сакавіты корм на захоўванне.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER