Аднак вынікі работы за студзень сведчаць аб тым, што ў гэтым пераліку павінны быць і іншыя складальнікі, бо за гэты перыяд нам удалося да аналагічнага мінулагодняга перыяду нарасціць паказчыкі вырошчвання буйной рагатай жывёлы і прыбаўленняў яе ў вазе, а па атрыманні малака іх крыху знізіць. Не будзем каментаваць такую з’яву, няхай вывады робяць спецыялісты. А мы прывядзём яшчэ некалькі лічбаў работы галіны за першы месяц года ў параўнанні з аналагіч-нымі леташнімі паказчыкамі .
Так, па выніках студзеня ў грамадскім пагалоўі ўтрым-лівалася 29184 галавы буйной рагатай жывёлы (97,8%), у тым ліку кароў налічвалася 10418 (100,6%). Пры гэтым пагалоўе БРЖ змаглі нарасціць толькі тры гаспадаркі – ААТ «Брадзец», сельгасфіліял «Арэшкавічы» і СУП «АграМАЗ». Наступныя тры гаспадаркі – ААТ «Брадзец», ААТ «Пагосцкі» і ААТ «Бярэзінскі райаграсэр-віс» – адзначаны ў тым, што за гэты час крыху скарацілі колькасць кароў.
За справаздачны час атрымана 955 галоў прыплоду (100,5%). За гэтай станоўчай на першы погляд лічбай стаіць вялікая стракатасць паказчы-каў – ад 130,8 або 124,3 працэнта ў ААТ «Першамайскі» і ААТ «Брадзец» да 73,4 у філіяле «Арэшкавічы» і 74,7 у ААТ «Багушэвічы».
З пачатку года было атрымана 3920,1 тоны малака, рэалізавана яго 3536,2 тоны (96,5%) пры таварнасці 90,2% (-0,5).
За студзень было вырашчана 377 тон буйной рагатай жывёлы, а гэта 100,9%. Найбольш прадукцыйна тут папрацавалі ААТ «Брадзец» (116,8%), ААТ «Уша» (111,5%), ААТ «Багушэвічы» (108,2%). Ніжэй студзеня 2023 года паказчыкі атрымаліся ў ААТ «Па-госцкі», ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс», СУП «АграМАЗ», а ў ААТ «Першамайскі» яны аказаліся на ўзроўні 73,6 працэнта. Рэалізаваны 350,7 тоны БРЖ (131,8%). Тут найбольш вызначыліся СУП «АграМАЗ», СУП «Здравушка-агра» і ААТ «Багушэвічы». У меншай ступені пастараліся жывёлаводы філіяла «Ома» і ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс».