Старт года, сапраўды, аказаўся станоўчым і ўсяляе веру ў такую ж стабільнасць работы галіны на працягу астатняга перыяду, тым больш, што наперадзе чакае час вялікага малака.
Дададзім яшчэ колькі лічбаў, якія характарызуюць стан жывёлагадоўлі Бярэзіншчыны.
З надоеных 13752,1 тоны малака рэалізавана 12512,9 тоны. Гэта 118,4% да леташняга. Як па вытворчасці, так і па рэалізацыі на ўровень мінулага года не выйшлі ААТ «Пагосцкі» і філіял «Ома». А вось самыя высокія паказчыкі тут маюць ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» (158,6%), ААТ «Першамайскі» (155,9%), ААТ «Багушэвічы» (136,0%) і СУП «Здравушка-агра» (134,5%).
Найбольш нізкай застаецца таварнасць малака ў філіяле «Ома» (87,1), ААТ «Багушэвічы» (87,6), ААТ «Уша» (88,5) і ААТ «Пагосцкі» (89,3). У цэлым па раёне яна павялічылася на ) 0,7 пункта і дасягнула 91 працэнта. Лідарамі тут з’яўляюцца СУП «Здравушка-агра» з паказчыкам 93,3% і СУП «АграМАЗ» - 93,0 працэнта.
Валавыя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі 1127,7 тоны супраць мінулагодніх 1083,7, што склала 104,1%. Найбольш прадукцыйна папрацавалі жывёлаводы ААТ «Першамайскі» (129,9%), ААТ «Брадзец» (123,15) і СУП «Здравушка-агра» (121,9%). Менш дзесяці працэнтаў да аналагічнага мінулагодняга перыяду не дацягнулі ААТ «Багушэвічы», ААТ «Уша» і філіял «Ома». А вось паказчык ААТ «Пагосцкі» склаў толькі 63,1%.
Як відаць з прыведзенай зводкі, прадукцыя вырошчвання БРЖ за першы квартал склала 1182,7 тоны. А вось рэалізавана яе было крыху больш – 1187,2 тоны, гэта склала 107,9% да леташняга.
Прыбавіўшы 63 грамы сярэднясутачных прывагаў (у цэлым яны склалі 704 грамы), гаспадаркі раёна выйшлі на паказчык ў 109.8% да мінулагодняга. Найбольш адчувальным прырост аказаўся ў СУП «Здравушка-агра» (124,4%), ААТ «Першамайскі» (123,0%) і ААТ «Брадзец» (121,7%).
На жаль, адзначаны і некаторыя хібы. У прыватнасці, гэта тычыцца скарачэння пагалоўя БРЖ і кароў. Скарацілі пагалоўе БРЖ 4 гаспадаркі: ААТ «Багушэвічы» 97,3% (на 75 галоў), ААТ «Уша» і філіял «Ома» – 94,4% (на 116 і 73 адпаведна), ААТ «Пагосцкі» – 79,3% (на 1214). Усяго па раёне колькасць БРЖ скарацілася на 439 галоў, а гэта 98,4% да леташняга. Колькасць кароў таксама зменшылася ў цэлым па раёне на 352 галавы (гэта 96,6%). Скарацілі яе ААТ «Багушэвічы» на 55 галоў (94,9%) і ААТ «Пагосцкі» – на 348 (84,4%). Усе астатнія гаспадаркі папрацавалі са станоўчым вынікам.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.