«Косім, сеем і аром…»

Date 19.11.2025 Man
Comment 291
«Косім, сеем і аром…»

Аляксея Цэдрыка, механізатара СУП “АграМАЗ”, на мінулым тыдні мы засталі на полі, што размешчана непадалёк ад вёскі Карбаўское, дзе ён займаўся падкошваннем травы.

Працаваць на пакосе з вялікай касой дзевяцімятроўкай для Аляксея Якаўлевіча – не ў навінку. Не раз выязджаў ён на палеткі для падобнай справы. Ды і не толькі для яе. Як кажа сам механізатар, «косім, сеем і аром». Хаця, калі шчыра, то круг спраў, якімі ён займаецца на працягу года, намнога шырэйшы. У прыватнасці, гэтым летам удзельнічаў у жніве і разам са сваім напарнікам аказаліся ў ліку тысячнікаў. І любое заданне або даручэнне ён выконвае аператыўна і якасна.

– А як жа, – усміхаецца Аляксей Якаўлевіч і паказвае на свой магутны МТЗ-3522. – З такой тэхнікай мы і горы звернем. Тым больш, што ён у мяне зусім новенькі – толькі два месяцы назад як атрымаў, лічы абкатку праходзіць.

Як выявілася, з энерганасычанай тэхнікай механізатар даўно ўжо на «ты», бо працуе на аналагічных трактарах вось ужо 18 гадоў з тых дваццаці, якія аддаў роднай гаспадарцы. Так, Аляксей Цэдрык – чалавек мясцовы, аб чым яскрава сведчыць яго ўласцівае для жыхароў Дулеб прозвішча. Там жа і вучыўся, адтуль і ў армію прызываўся, а пасля службы, як сапраўдны патрыёт сваёй малой радзімы, вярнуўся дамоў, не шукаючы іншага лёсу і ладу жыцця.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Уладзіслава СІНЯКА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER