– Да таго, як трапіць на ферму «Чырвоная Зорка», я 15 гадоў адпрацаваў на МТФ «Перавоз», – расказвае Аляксей Уладзіміравіч. – І вось ужо дзесяць гадоў (споўніцца ў лютым) як шчырую тут. І ўвесь гэты час займаюся цяляткамі. Можа не паверыце, але ад зносін з імі заўсёды атрымліваю радасць і задавальненне. Асабліва калі яны растуць здаровенькімі, не хварэюць і хутка набіраюць вагу.
Паступаюць пад апеку Аляксея Хацько яны яшчэ вельмі кволенькімі – ад самага нараджэння, такзваная група да 20 дзён. Менавіта з гэтага часу і да дасягнення трох месяцаў назірае зі імі жывёлавод. Няпроста даводзіццца з такімі “немаўляткамі”, не кожны адважыцца і добраахвотна пажадае вазіцца з імі. А з другога боку, і сам Аляксей Васільевіч далёка не кожнаму змог бы даверыць такі адказны ўчастак. Таму і бярэ на сябе поўную адказнасць за гэтую справу. А яна такая, што на дзень даводзіцца па некалькі разоў абыходзіць свой статачак, пільна сачыць за мікракліматам у памяшканні, за харчаваннем, за тым, каб своечасова поены. Ды і ноччу, здараецца, бывае патрэба з’явіцца на ферму ў экстраным выпадку – напрыклад для прыняцця расцёлу. “Пакуль дабудзешся таго вадзіцеля, каб паехаў у Беразіно па ветурача, пакуль ён прыедзе, – дзеліцца ён, – дык я ўжо тут як тут, бо жыву адносна недалёка – у Топалі”.
А не так даўно, сёлета ў сакавіку, стараннага жывёлавода і выдатнага спецыяліста прызначылі брыгадзірам МТФ «Чырвоная Зорка». Няглезячы на тое, што клопатаў і спраў гэта істотна дабавіла, Аляксей Васільевіч па-ранейшаму не кідае сваю асноўную справу і сумяшчае сваю пасаду з доглядам маленькіх цялятак: не можа ён кінуць свой любімы занятак.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.