Перш-наперш, гэта тое што зараз ужо не існуе той арганізацыі, дзе яна пачынала свой працоўны шлях – райаграпрамтэхнікі. На яе базе было створана ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Памяняўся і профіль работы жанчыны.
А прафесія ў Наталлі Міхайлаўны спачатку была не вельмі ўласцівая прадстаўніцам жаночага полу – электраслесар.
У яе абавязкі ўваходзіла перамотка рухавікоў.
З часам, калі райаграсэрвіс набыў статус сельгаспрадпрыемства і тут перасталі аказваць паслугі па рамонце сельгастэхнікі, давялося памяняць профіль. І пасля курсаў у Сеніцы Наталля Макарэвіч становіцца асемянатарам. Работа з жывымі істотамі прыйшлася больш да спадобы, чым вазня з бяздушным металам, дазволіла жанчыне больш шырока раскрыць свае здольнасці і стаць граматным спецыялістам галіны жывёлагадоўлі.
А не так даўно, з паўгода назад, Наталля Міхайлаўна памяняла сваё месца працы, пакінула “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і ўладкавалася на малочнатаварную ферму “Чырвоная Зорка” сельгасфіліяла “Ома”.
– Прыкладна ў гэты ж час, – расказвае жанчына, – на ферме ў Перавозе стала працаваць і Алена Красоўская. Агульны занятак збліжае нас, мы пасябравалі і часта дапамагаем адна адной.
Cпраў у асяманатара заўсёды хапае. У прыватнасці, адслежваем цялушак, якія дасягаюць патрэбнай вагавай катэгорыі і ўзросту і ідуць пад пакрыццё. У сувязі з тым, што на сёння пагалоўя такога недастаткова, у гаспадарцы вядзецца работа па закупу першацёлак з мэтай нарошчвання статка.
Так што і работы, і клопатаў прыбавіцца. Гэта не засмучае, а наадварот толькі радуе. Радуюць і тыя адносіны, якія я бачу да сябе з боку кіраўніцт-ва філіяла, брыгадзіра фермы, ветурача і саміх працаўнікоў фермы, якія заўсёды адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў і дасягаюць высокіх вытворчых паказчыкаў.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.