Прызавое трэцяе месца

Date 13.05.2022 Man
Comment 148
Прызавое трэцяе месца

З 28 па 30 красавіка ў Мінскім Палацы спорту праходзіў рэспубліканскі фестываль па вольнай і грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў у праграме алімпійскіх гульняў моладзі.

 

Сярод удзельнікаў гэтых прэстыжных спабрніцтваў былі і чатыры прадстаўнікі Бярэзіншчыны. Найбольш паспяховым аказалася выступленне Яўгена Якуша. Сярод юных спартсменаў 2005 года нараджэння ён заняў прызавое трэцяе месца ў ліку барцоў у вагавой катэгорыі да 92 кілаграмаў.

Дададзім, што ў Яўгена гэта ўжо не першы поспех на татамі. Нягледзячы на малады ўзрост, ён ужо з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту, часты выступае на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Сёння юнак, былы гадаванец трэнера Бярэзінскай раённай комплекснай спартыўнай школы алімпійскага рэзеру па грэка-рымскай барацьбе Кірыла Мініна спасцігае асновы барацьбы на больш высокім узроўні і шліфуе сваё майстэрства ў Барысаўскай спартыўнай школе. Ужо ў наступным годзе яго ўзроставы статус дазволіць Яўгену выступаць у катэгорыі спартсменаў-юніёраў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER