Былі на ім і песні, і вершы, і карагод, а таксама сустрэча з доўгачаканымі і такімі казачнымі Дзедам Марозам і Снягуркай. Святочны настрой дапаўнялі разнастайныя карнавальныя касцюмы хлопчыкаў і дзяўчынак, аформленая на першым паверсе ўстановы навагодняя выстава, бацькоўская дружная падтрымка юных удзельнікаў мерапрыемства. Традыцыйныя падарункі Дзядулі Мароза, якія той шчодра раздаваў са свайго вялізнага меха, надалі святу нямала дататковых радасных эмоцый. Словы віншаванняў дзеткам і іх бацькам, а таксама самыя шчырыя пажаданні выказалі прысутным і ганаровыя госці мерапрыемства – старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі і дэпутат Мінскага асбласнога Савета дэпутатаў, дырэктар вытворчага ўчастка №6 ААТ “Мінск Крышталь” Іван Гоман.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.