Мікалай Пытляк адзначаны медалём «За працоўныя заслугі»

Date 28.12.2021 Man
Comment 1279

Сёлетні год бярэзінскія тэатралы абавязкова ўпішуць у культурны летапіс раёна. Не толькі таму, што раённы тэатр пад кіраўніцтвам рэжысера  Мікалая Пытляка атрымаў чарговае  Гран-пры на абласным  фестывале самадзейных аматараскіх спектакляў “Бярэзінская рампа” але і за тое, што стваральнік гэтага спектакля ў пераднавагоднія дні, сёння,  быў адзначаны медалём   “За працоўныя заслугі”.  

Узнагароду ўручыў  кіраўнік  главы Адміністрацыі  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка  ў Дварцы Рэспублікі.

— Гэта ўзнагарода для мяне даніна павагі да маёй вялікай вернасці выбранай тэатральнай справе,  -гаворыць 69 — гадовы Мікалай Мікалаевіч, — бо я служу верай і праўдай капрызнай  Мельпамене з 1974 года і здраджаць сцэне ніяк не планую. Віншую ўсіх маіх паклоннікаў,  калег, сяброў і знаемых з надыходзячым новым годам і  сёння ўжо запрашаю іх на сваю новую прэм’еру,  якая абудзецца на  Міжнародны дзень тэатра. Дату прэм’еры ніякая пандэмія не адменіць!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30