Прычын для сённяшняга інтэрв’ю са старшынёй Бярэзінскага райвыканкама Дзянісам Дзішуком некалькі. Па-першае, роўна год як Дзяніс Ігаравіч знаходзіцца на такой адказнай пасадзе, па-другое, жаданне атрымаць з першых вуснаў інфармацыю аб тым, што чакае бярэзінцаў у надыходзячым годзе, па-трэцяе, пагутарыць аб вельмі адказнай палітычнай кампаніі, што чакае нас літаральна на самым пачатку 2022 года – рэферэндуме і, безумоўна, перадаць нашым чытачам словы віншаванняў з надыходзячым святам.
Сёлетні год бярэзінскія тэатралы абавязкова ўпішуць у культурны летапіс раёна. Не толькі таму, што раённы тэатр пад кіраўніцтвам рэжысера Мікалая Пытляка атрымаў чарговае Гран-пры на абласным фестывале самадзейных аматараскіх спектакляў “Бярэзінская рампа” але і за тое, што стваральнік гэтага спектакля ў пераднавагоднія дні, сёння, быў адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”.
Как отмечают медицинские работники, сейчас наблюдается резкий всплеск острых респираторрных инфекций, не «дремлет» и коронавирусная инфекция. Поступает очень много детей с признаками заболевания.
25 снежня каталікі адзначаюць Божае Нараджэнне. Самая нагода паразважаць пра тое, колькі месца ў жыцці чалавека займае вера. Мы сустрэліся з пробашчам касцёла Маці Божай Міласэрнасці г.Беразіно ксяндзом Андрэем Фёдаравым, каб паразмаўляць пра шлях да святарства.
Электрычнасць, як і паветра, заўважаеш, калі яе не хапае. Дастаткова ўсяго некалькіх хвілін “абясточвання” і пачынаеш асабліва цаніць мяккае святло абажура, “жывы” блакітны экран тэлевізара, бразгатанне кавамолкі і ледзь чутны рытм пральнай машыны, а шэраг бярэзінцаў — і адсутнасць цяпла. А цяпер, калі наш горад і раён поўным ходам рыхтуюцца да Каляд і Новага года, вуліцы апранаюцца ў казачнае адзенне з рознакаляровых лямпачак і гірлянд, нават страшна падумаць, што нябачныя энергетычныя ручайкі раптам могуць перасохнуць і чароўная казка знікне, бо ўмомант патоне ў змрочнай цемры і холадзе. Каб гэтага не здарылася, дзень і ноч нясуць сваю адказную вахту энергетыкі.
Набліжаюцца святы — у радасць людзям і дзеля прыемнага адпачынку. Час добрых пажаданняў і лагоднага настрою.
З надыходам халадоў, першага снегу і абледзянення на дарогах, узнікла рызыка падзенняў, атрымання так званых галалёдных траўм. Так, літаральна крыху больш як за тыдзень па рэспубліцы зарэгістравана каля 300 зваротаў грамадзян з такімі траўмамі ў лячэбныя ўстановы краіны.
Вы перанеслі каранавірусную інфекцыю і, нягледзячы на выздараўленне, усё адно адчуваеце сябе не так, як да хваробы? Напрыклад, баліць у грудзіне, непакоіць сэрца? Тады вам неабходна тэрмінова звяртацца да ўрача.
Загадчыца Багушэвіцкай амбулаторыі, урач агульнай практыкі Анастасія Косціна працуе на пасадзе з ліпеня. Яна – малады спецыяліст. Але нягледзячы на малады ўзрост, ужо паспела сябе зарэкамендаваць добрым урачом, які прыходзіць на дапамогу і імкнецца павышаць прафесійнае майстэрства.
Выправіўшыся на медкамісію і атрымаўшы талон на здачу аналізаў, ці патрапіўшы ў бальніцу на “Хуткай дапамозе”, мы нават не асабліва задумваемся, дзе, як і кім гэтыя аналізы праводзяцца.