Васілій Багуль – ляснік-універсал

Date 08.11.2023 Man
Comment 1337
Васілій Багуль – ляснік-універсал

- Леснікі – гэта нашы ўніверсалы, - гаворыць пра сваіх падначаленых ляснічы Бярэзінскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Аляксей Андрэянка. – Адзін з іх - Васілій Багуль. Ён як універсальны салдат. Заўсёды на варце лесу.

Васілій Міхайлавіч - і вальшчык, і ляснік, і прыбіральшчык. Акрамя сваіх асноўных абавязкаў, леснікам даводзіцца займацца ачысткай прыдарожных палос, збіраць смецце ў лесе. Ад гэтага пакуль аніяк не зберагчыся, бо культура насельніцтва даволі нізкая. Адпачыць у лесе – жадаючых шмат, а прыбраць пасля сябе, здаецца, анікога...

- Тэрыторыя майго абхода працягваецца па Барысаўскай трассе, - распавядае Васілій Міхайлавіч. – Работа  мне падабаецца сваёй разнастайнасцю. Штогод займаюся нарыхтоўкай бярозавага соку, як прыйдзе час. Аднак соканарыхтоўчы сезон пралятае імгненна. Потым час – садзіць саджанцы. Зімой на рахунку кожнага дня звычайна – рубкі ўходу за лесам, летам – догляд за маладымі насаджэннямі і г.д.

Акрамя таго, Васілій Міхайлавіч – пастаянны ўдзельнік экалагічных акцый. Яго старанная работа не застаецца без увагі, неаднаразова адзначалася на розных узроўнях. Cёлета таксама - да Дня работнікаў лясной  галіны Васілій Багуль быў адзначаны граматай Бярэзінскага лясгаса.

 

Алена ГРОМАВА,

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER