Как отмечают медицинские работники, сейчас наблюдается резкий всплеск острых респираторрных инфекций, не «дремлет» и коронавирусная инфекция. Поступает очень много детей с признаками заболевания.
25 снежня каталікі адзначаюць Божае Нараджэнне. Самая нагода паразважаць пра тое, колькі месца ў жыцці чалавека займае вера. Мы сустрэліся з пробашчам касцёла Маці Божай Міласэрнасці г.Беразіно ксяндзом Андрэем Фёдаравым, каб паразмаўляць пра шлях да святарства.
Электрычнасць, як і паветра, заўважаеш, калі яе не хапае. Дастаткова ўсяго некалькіх хвілін “абясточвання” і пачынаеш асабліва цаніць мяккае святло абажура, “жывы” блакітны экран тэлевізара, бразгатанне кавамолкі і ледзь чутны рытм пральнай машыны, а шэраг бярэзінцаў — і адсутнасць цяпла. А цяпер, калі наш горад і раён поўным ходам рыхтуюцца да Каляд і Новага года, вуліцы апранаюцца ў казачнае адзенне з рознакаляровых лямпачак і гірлянд, нават страшна падумаць, што нябачныя энергетычныя ручайкі раптам могуць перасохнуць і чароўная казка знікне, бо ўмомант патоне ў змрочнай цемры і холадзе. Каб гэтага не здарылася, дзень і ноч нясуць сваю адказную вахту энергетыкі.
Набліжаюцца святы — у радасць людзям і дзеля прыемнага адпачынку. Час добрых пажаданняў і лагоднага настрою.
З надыходам халадоў, першага снегу і абледзянення на дарогах, узнікла рызыка падзенняў, атрымання так званых галалёдных траўм. Так, літаральна крыху больш як за тыдзень па рэспубліцы зарэгістравана каля 300 зваротаў грамадзян з такімі траўмамі ў лячэбныя ўстановы краіны.
Загадчыца Багушэвіцкай амбулаторыі, урач агульнай практыкі Анастасія Косціна працуе на пасадзе з ліпеня. Яна – малады спецыяліст. Але нягледзячы на малады ўзрост, ужо паспела сябе зарэкамендаваць добрым урачом, які прыходзіць на дапамогу і імкнецца павышаць прафесійнае майстэрства.
У Любушанскім ФАПе працуюць тры чалавекі. Акрамя загадчыцы, ёсць яшчэ санітарка і апальшчык. Рамонт быў праведзены ў 2017 годзе, зараз тут цёпла і ўтульна, пункт забяспечаны ўсім неабходным. У зоне абслугоўвання пражывае 505 дарослых і 97 дзяцей.