У Лешніцы Рэферэндум — сапраўднае свята!

Date 27.02.2022 Man
Comment 520
У Лешніцы Рэферэндум — сапраўднае свята!

З задавальненнем ідуць людзі галасаваць сёння на выбарчым участку ў Лешніцы. Тут можна не толькі аддаць грамадзянскі доўг, але і паглядзець прадстаўленую канцэртную праграму, у якой і выступленне тэатра-дэфіле “Відана”, і сольныя спевы ў выкананні вучняў Лешніцкай школы, а ў самім участку жадаючыя могуць нават памераць ціск.

Тут таксама нярэдкія выпадкі, калі людзі ідуць галасаваць сем’ямі, нават з маленьмікі дзеткамі!

Напрыклад, Галіна Міхайлаўна і Аляксандр Канстанцінавіч Рузаевы прыйшлі сёння ў першай палове дня, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць галасы за будучыню Беларусі, мір і далейшы росквіт краіны, развіццё дзяржавы. І яны не саромяцца выказаць ўласнае меркаванне, бо будучыня краіны ў многім залежыць ад сённяшняга рэферэндуму і нашага добрасумленнага ўдзелу ў гэтай падзеі.

Паралельна з галасаваннем, пры неабходнасці можна прама на месцы праверыць ціск. Загадчыца Лешніцкага ФАПа Алена Барысёнак дапаможа праверыць стан здароўя і даць адпаведную кансультацыю, і гэта ў рамках акцыі “Ведай свой ціск”. За ціскам варта сачыць, бо ён можа змяняцца ад любых перападаў настрою. А абавязак клапаціцца за ўласнае здароўе, нагадаем, закладзены ў новую Канстытуцыю.

Не толькі школьнікі спявалі на канцэрце. Выступіла з песнямі ўласнага выканання і дырэктар мясцовай навучальнай установы, старшыня камісіі Наталля Бурцава. Песня – яе хобі, адно з жыццёвых захапленняў, якое дапамагае таленавітаму педагогу і кіраўніку рэалізоўваць творчыя праекты. Тым больш сёння, у дзень, калі па ўсёй краіне адбываецца радасная падзея, якой накавана стаць знакавай у гісторыі сучаснай Беларусі.

У час наведвання ўчастка галасавання ў Лешніцы, у журналістаў раённай газеты склалася агульнае перакананне, што для мясцовых жыхароў удзел у рэферэндуме сапраўднае свята.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER