Зноў надышоў час, калі мы вітаем адзін аднаго гэтымі словамі, надаючы ім сэнс прысутнасці Божага Сына сярод нас. І сёння, як ніколі, нам патрэбна ўсведамленне гэтай праўды, бо свет патрабуе ад людзей узаемнага прабачэння, згоды, адказнай любові. А гэта і ёсць дары, з якімі прыходзіць Уваскрэслы Хрыстос.
У дзень Светлага Уваскрасення хачу пажадаць, каб кожны мог сапраўды перажыць сустрэчу са Збаўцам. Паспрабаваў за прыгожымі абрадамі і сімваламі, што спадарожнічаюць святу, адчуць прысутнасць Божай любові, здольнай напоўніць нашы сэрцы дабром. Шчыра жадаю ўсім блаславення Хрыстова, здароўя, радасці і спакою!
Са святам!
Ксёндз Андрэй Фёдараў,
пробашч бярэзінскай парафіі
Маці Божай Міласэрнай.