Кацярына АЎРАМЧЫК, першы сакратар Бярэзінскага райкама БРСМ:
- Прызнацца, падобныя звесткі выклікаюць шок. Знос помнікаў воінам-вызваліцелям, якія склалі галовы на польскай зямлі за вызваленне польскага народа – гэта як мінімум кашчуйна. Помнікі загінуўшым салдатам Вялікай Айчыннай вайны гэта не толькі даніна памяці паўшым у баях, а яшчэ і напамін нам, жывым, каб ніколі не паўтарыліся генацыд, вынішчэнне цэлых народаў і нашэсце фашызма. У той час, калі ў Беларусі аб’яўленны год гістарычнай памяці, падобная акцыя ёсць праява ганебных адносінаў да краін-пераможцаў “карычневай чумы”, гэта крок да адрадджэння ідэалаў Гітлера, і ў сукупнасці – суцэльнае вар’яцтва, па-іншаму і не назавеш. Хочацца верыць, што польскія ўлады перагледзяць гэта сваё, як асабіста мне здаецца, неабдуманае спешлівае рашэнне.
Сафія СТАСЕВІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
- У страшным сне не ўбачыш таго, што прыдумалі ў Польшчы. Не думала, што дажыву да падобнага. Давайце ўзгадаем, за які тэрмін гітлераўскія войскі заваявалі Польшчу? І за які тэрмін краіна была вызвалена нашымі войскамі? Колькі крыві было праліта, колькі жыццяў савецкіх людзей было аддадзена? Зараз страх успомніць. Ды і полякаў, якія ваявалі супраць фашыстаў поруч з намі, колькі загінула? Колькі сіл савецкай дзяржаве каштавала вызваленне польскага народа ад гітлераўцаў? А зараз узяць і перачыркнуць усё адным махам, знішчыць помнікі салдатам-вызваліцелям, выкрасліць з гісторыі, перапісаць падручнікі? У чым жа тады быў сэнс Нюрнберскага працэса, калі раптоўна ізноў падняўся цень фашызма? Няўжо ўсе забыліся? Адны пытанні толькі, яны ж і адказы. Горка і крыўдна ад такіх звестак.
Мікалай Міхалёў настаўнік ДУА “Бярэзінская гімназія”:
– Мой бацька прайшоў праз усю вайну, сустрэў вялікую Перамогу ў Берліне. Я сам працяглы час выкладаў у СШ №1 пачатковую ваенную падрыхтоўку, вучыў дзяцей патрыятызму на прыкладах мужнасці і гераізму савецкіх салдат у часы Вялікай Айчыннай вайны. Як я магу ставіцца да таго, што ў Польшчы якая скарылася немцам за лічаны час,будуць ліквідаваны помнікі салдат, якія жыццё паклалі ў барацьбе з фашызмам. Вядома, я ўзрушаны і ўсхваляваны навіной, што польскі народ хоча такім чынам вырашыў забыць іх подзвіг і перапісаць гісторыю на свой лад.
Праўда, мяне ўжо нічога не здзіўляе ў гэтым свеце, бо пасля пачатку спецаперыцыі Расіі на Украіне Захад канчаткова скінуў свае маскі і паказаў рэальны твар. Ён у гібрыднай вайне, якая вядзецца супраць нас і дзяржавы, нашых каштоўнасцяў. Чаго варты эканамічныя санкцыі, якія страляюць у нагу еўрапейцам, забарона на выступленні спартсменаў і артыстаў . Такім чынам Захад дэманструе маральны вакуум, да якога нам ніяк нельга апусціцца.