5 мая – Дзень Друку

Date 05.05.2022 Man
Comment 1418
5 мая – Дзень Друку

Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты “Бярэзінская панарама” і праграммы радыёвяшчання «Бярэзінскі час»!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём друку!

Людзі вашай прафесіі валодаюць адным з самых эфектыўных інструментаў - словам. Вы з’яўляецеся праваднікамі актуальнай інфармацыі, звяном паміж уладай і грамадствам, дапамагаеце людзям арыентавацца ў патоку падзей.

Журналісцкая супольнасць ва ўсе часы адрознівалася высокай адказнасцю і прафесіяналізмам. Вы ўздымаеце вострыя тэмы і дамагаецеся вырашэння важных праблем. Мноства матэрыялаў прысвячаеце лепшым людзям Бярэзіншчыны, працаўнікам раёна, іх дасягненням, слаўным старонкам мінулага і сучаснага нашага краю.

Выказваем вам удзячнасць за вернасць свайму прызванню, за сумленнасць, за надзейную і эфектыўную працу, якая з'яўляецца правадніком адкрытай і канструктыўнай інфармацыйнай дзяржаўнай палітыкі ў Бярэзінскім раёне.

У святочны дзень жадаем усім, хто працуе ў сучаснай медыяпрасторы, нязменнага творчага натхнення, новых яркіх вобразаў і сюжэтаў.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх - кожнаму з вас.

Са святам!

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Са святам, з Днём друку! Сбежать от войны »