- Гэта была даўно, - гаворыць Ганна Васільеўна, - тады ў кожным цялятніку стаялі бычкі на дарошчванні, людзей працавала шмат, ды і гасцей мы віталі кожны дзень. Цяпер жа тут адносна ціха, стаяць 144 бычкі на адкорме, вырошчваюцца цяляты і матачнае пагалоўе цялушак. Аднак справы нашы паступова наладжваюцца, бо новае кіраўніцтва дбае пра будучыню нашага комплексу. Таму не за гарамі той час, калі комплекс прымусіць пра сябе загаварыць ізноў.
Надзеі на адраджэнне жывёлагадоўчай галіны Ганна Руткоўская звязвае з добрай базай якасных і збалансавых кармоў. Рэгулярна падвозяцца сілас і сянаж, няма пытанняў з набыццём канцэнтратаў.
Асаблівая ўвага надаецца дарошчванню цялят: малыя забяспечваюцца спецыяльным камбікормам з усімі неабходнымі мікрадабаўкамі, неабходнымі для росту і правільнага фарміравання будучай дарослай жывёлы. Ды і памнажае надзею належны догляд жывёлы, строгі ветэрынарны догляд, своечасовая вакцынацыя і лячэнне цялят.
І ўсё ж, упэўнена брыгадзір комплексу, поспех залежыць перш за ўсё ад людзей, ад іх умення, прафесіяналізму і добрасумленнасці, чуласці і ўважлівасці. Усімі гэтымі якасцямі валодае Вольга Калабіна, якая займаецца дарошчваннем цялят.
Жывёлаводы перакананы: жывёла адчувае і любіць ласку, на добры догляд заўсёды адказвае належнымі прывагамі.
Па словах жанчын, маленькія цяляты мала чым адрозніваюцца ад дзяцей, таксама патрабуюць пастаяннага клопату і ўвагі. І каб выгадаваць іх, трэба нямала прыкласці сіл. Аднак, калі любіш справу, якой займаешся, калі адчуваеш уласную адказнасць за даручаны ўчастак работы, складанасці не палохаюць.
- Па-іншаму на ферме, асабліва на нашым участку, працаваць і немагчыма, - зазначае Ганна Васільеўна, - ведаю гэта дакладна, бо ў мяне дагэтуль на падворку рыкае рагуля. І яна шчыра дзячыць мне за клопат сырадоем.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.