Бярэзінцы аб Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

Date 07.11.2022 Man
Comment 448
Бярэзінцы аб Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

Уладзімір АБРАМОВІЧ, начальнік раёна газазабеспячэння, член КПБ:

– Вялікі Кастрычнік – гэта наша гісторыя, якую мы памятаем і шануем. Адмаўляцца ад яе немагчыма, бо, як кажуць, нельга выкідваць словы з песні. Тым больш, што было ў тым перыядзе шмат станоўчага і карыснага. Многія з нас выйшлі з Савецкага Саюза і памятаюць, наколькі моцная і магутная была тады краіна. А сёння мы з’яўляемся годнымі прадаўжальнікамі традыцый старэйшых пакаленняў, для якіх мір, дружба і адданасць сваёй Радзіме былі асновай жыцця і светаполгяду. 

Яўгенія ГУРЭНЧЫК, работніца дзіцячай школы мастацтваў, член БРСМ:

– Я з’яўляся прадстаніком атрада маладога пакалення, для якіх шматлюдныя мітынгі і парады на свята Вялікага Кастрычніка былі ўжо ў мінулым. Але сёння я прыйшла сюды, каб падтрымаць старую традыцыю, памяць былых пакаленняў, адчуць сябе далучанай да гэтага знамянальнага дня.

Маргарыта і Анатоль БУЛОЙЧЫКІ, жыхары г. Беразіно:

– Сённяшяе свята і праз гады засталося для нас святам сямейным, таму і прыйшлі на мітынг разам. Шмат успамінаў засталося з таго часу. Станоўчых успамінаў, якія ўжо ператварыліся ў гісторыю. Але гісторыя павінна мець свой працяг і не забывацца. І падобныя мерапрыемствы, няхай сабе і не ў такім маштабе, як калісьці, павінны нам напамінаць пра наша мінулае, каб на яго аснове будаваць буучыню і захоўваць старыя традыцыі.

 

Алег КУПІЧ, старшыня раённай арганіацыі ветэранаў вайны ў Афганістане:

– Мой прыход на мітынг – своеасаблівая даніна памяці мінулым гадам і падзеям, сведкамі якіх мы былі. Добра помняцца тыя вялікія мітынгі, якія праводзіліся раней у Беразіно, удзельнікам якіх быў і сам. Захавалася да гэтага часу тая цеплыня і сардэчнасць, якія былі ўласцівы кожнаму. Сёння мы штосьці страцілі, пакінулі ў мінулым. І вось для таго, каб не забыцца пра гэта, мы і біраемся на падобнага роду мерапрыемствы, шануем гісторыю і бяром для сябе ўсё тое станоўчае, што было ў ёй, каб ісці далей.

Аляксандр КАНДРАЛЬ, выкладчык гісторыі Бярэзінскай гімназіі, член БРСМ:

– Для мяне гэтае свята шмат значыць. Гэта, перш-наперш, гісторыя нашай краіны, падзея, якая паўплывала на многія пакаленні, у тым ліку на мяне, маіх бацькоў і дзядоў. Мы павінны ведаць і любіць гісторыю сваёй Радзімы, якой бы яна не была. Ведаць, цаніць, вывучаць яе, узбагачацца ёю і рухацца далей.

Алена ЖОЛУДЗЕВА, дырэктар ТЦ САН, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”:

– Вялікі Кастрычнік – гэта перш за ўсё традыцыі былых пакаленняў, якія мы бяром на ўзбраенне для таго, каб працягваць іх у сённяшнім жыцці. І галоўнае – гэта яднанне. Яднанне нашага грамадства, народа і дзяржавы, якія адлюстроўваюць наша імкненне да стабільнасці і росквіту, самастойнасці і незалежнасці, развіцця і захавання традыцый мінулых пакаленняў. Нам ёсць што пачэрпнуць з урокаў Вялікага Кастрычніка. І мы будзем шанаваць гэтае свята для дасягнення міру і дабрабыту нашым доме.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER