Перш за ўсё хачу выказаць словы падзякі ўсім членам калектыву за старанную, зладжаную і бездакорную працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням наша гаспадарка мае перспектыву далейшага развіцця, атрымлівае стабільныя паказчыкі як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Веру, што агульнымі сіламі мы зможам дасягнуць больш высокіх рубяжоў і займаць лідзіруючыя пазіцыі ў раённым спаборніцтве.
Шчыра жадаю ўсім плённай працы і атрымання задавальнення ад яе вынікаў. Няхай кожны працоўны дзень прыносіць вам новыя перамогі і поспехі. Няхай заўжды будзе цяжкавагавай узрошчаная вамі хлебная ніва, а малочныя рэкі ніколі не мяльчэюць і поўняцца ўсё больш высокімі надоямі. Годнага вам жыцця, сямейнага ладу і дабрабыту, шчасця і моцнага здароўя.
Аляксандр АСМАЛОЎСКІ,
дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Здравушка-агра”.