Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Date 25.12.2023 Man
Comment 404
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Перад намі цудоўныя святы Божага Нараджэння, якія мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні і сярод самых блізкіх людзей.

Божае Нараджэнне заўсёды пры-носіць радасць і надзею.

Жадаю ў гэты святы час Нараджэння Пана быць блізка да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў. Жадаю быць разам з вамі праз малітву, захоўванне нашых традыцый, праз веру і любоў.

У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэтыя святы зблізілі нас яшчэ больш адзін з адным, нарадзілі ўзаемную зычлівасць і дабрыню, жаданы мір і прабачэнне, якія, як ніколі, патрэбныя нашаму грамадству.

Няхай гэтыя святы схіляюць нас усіх да чуласці ў дачыненні да хворых, бедных, самотных і церпячых.

Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а Новы 2024 год, які набліжаецца, быў поўны добрых хвілін, даў пачуццё бяспекі, а таксама ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

Благаслаўлёных свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

З павагай пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнасці

г. Беразіно ксёндз Андрэй Фёдараў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Запрашаем вернікаў у касцёл Чудеса на Рождество! »