Меркаванні бярэзінцаў пра адзіны дзень галасавання: Любоў ЗАБАРОНАК

Date 26.01.2024 Man
Comment 505
Меркаванні бярэзінцаў пра адзіны дзень галасавання: Любоў ЗАБАРОНАК

Любоў ЗАБАРОНАК, начальнік установы адукацыі “Аздараўленчы лагер “Папараць-кветка”:

 

– Я ніколі не была пасіўным чалавекам, раўнадушным да таго, што адбываецца навокал у нашым грамадстве і ў краіне ў цэлым. І стараюся дзяліцца з іншымі сваім пазітыўным настроем. Не менш аптымістычны ён і напярэдадні маючых адбыцца 25 лютага выбараў дэпутатаў Саветаў. Гэта не першая электаральная кампанія ў маім жыцці. І да кожнай з іх я заўсёды падыходзіла з верай і спадзяваннем на перамены да лепшага. Вось і на гэты раз у мяне падобныя пачуцці. Я веру ў тое, што нашы абраннікі будуць дастойна адстойваць нашы інтарэсы, клапаціцца пра далейшы росквіт не толькі свайго выбарчага ўчастка, а ў цэлым краіны. У тым, што будучыя дэпутаты будуць менавіта такімі, я не сумняваюся, бо ўсе яны – нашы мясцовыя людзі, якіх мы добра ведаем, землякі. Ну а калі мы жывём на адной зямлі, то і мары нашы аднолькавыя: каб была гэта зямелька шчодрай, багатай, шчаслівай ды мірнай, як і ўсе мы.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER