Яны заўжды навідавоку

Date 05.01.2025 Man
Comment 69
Яны заўжды навідавоку

Стабільна з году ў год станоўчымі вынікамі сустракаюць сваё прафесійнае свята спецыялісты ЦБУ №602 ААТ «Беларусбанк» у г. Беразіно. Тут сапраўды ўмеюць працаваць з людзьмі, цэняць сваіх кліентаў і імкнуцца ў поўнай меры задаволіць іх патрэбы і запыты. А колькасць паслуг, якія прадастаўляе банк, пастаянна расце і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з патрэбамі часу.

Найбольшы аб’ём выконваемай работы кладзецца на аперацыйную службу, якую ўзначальвае Марына Вярбіцкая – як кажуць, спецыяліст на сваім месцы і далёка не навічок банкаўскай справы. Асаблівая нагрузка кладзецца на траіх чалавек, якія носяць крыху загадкавы тытул спецыялістаў па продажы банкаўскіх прадуктаў. Усе трое – пастаянна навідавоку, бо знаходзяцца ў адрозненне ад сваіх калег, што працуюць за бар’ерам у асобных кабінках, у свабоднай зоне для кліентаў непасрэдна ў зале банка. Якія ж банкаўскія прадукты прапануюць дзяўчаты і пра што наогул ідзе гаворка? Іх круг абавязкаў – работа з усімі відамі аперацый з безнаяўнымі грашыма. Тут адкрываюць банкаўскія карткі, афармляюць крэдыты на спажывецкія патрэбы фізічным асобам, страхавыя аперацыі, дакументы на атрыманне сямейнага капіталу і субсідый, займаюцца ўкладамі, якія выдаюцца ў розных відах валюты, і г.д.

– Стаць спецыялістам па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў, – расказвае Марына Віктараўна, – няпроста. Кожная з дзяўчат да гэтага паспела праявіць сябе ў іншай ролі, станоўча зарэкамендавала ў рабоце з кліентамі, дасканала ведае аб’ём прапануемых паслуг і беспамылкова можа знайсці найбольш спрыяльны варыянт для канкрэтнага чалавека. Напрыклад, Кацярыну Лаўрынковіч мы перавялі ў аддзел пасля таго, як яна некаторы час адпрацавала «за бар’ерам». У ліку спецыялістаў і наша маладая Алеся Букатая. Яна прыйшла да нас пасля заканчэння каледжа, зараз завочна вучыцца ў эканамічным універсітэце і таксама мае толькі станоўчую ацэнку сваёй работы. Цёпла адзываюцца кліенты і пра нашу Наталлю Дубовік. Усе яны – цудоўныя жанчыны і старанныя працаўніцы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER