СТУДЗЕНЬ
1 студзеня, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) у Беразіно пачаў дзейнічаць ДЭУ-718 (зараз ДРБУ-42).
14 студзеня, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр камандзір 210-га асобнага атрада імя Сталіна Дзмітрый Барысавіч Шрэйн.
21 студзеня, 100 гадоў таму назад, (1925 г.) у в. Дзямешаўка нарадзіўся Аркадзь Пятровіч Гайдук, заслужаны работнік прамысловасці БССР, дырэктар Барысаўскага крышталёвага завода.
24 студзеня, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр Павел Кузьміч Дзюбайла, беларускі вучоны, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў в. Кукарава.
ЛЮТЫ
16 лютага 60 гадоў таму назад (1965 г.) у Беразіно створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №192 (ДЭУ-192).
11 лютага, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) у эксплуатацыю ўведзены Бярэзінскі сыраробны завод.
15 лютага, 5 гадоў таму назад, у Беразіно адкрыўся памятны знак і помнік воінам-інтэрнацыяналістам на вул. Хонінава.
15 лютага, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) у в. Старая Князеўка нарадзілася геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук Роза Адамаўна Зінава.
САКАВІК
7 сакавіка, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) памёр Іван Агеевіч Лескавец, рэдактар падпольнай газеты “Сцяг Леніна” з пачатку яе выдання да 18 красавіка 1943 г. Нарадзіўся ў в. Святліца.
18 сакавіка, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) музею баявой славы СШ №1 г. Беразіно прысвоена званне народнага.
23-24 сакавіка, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Аляксандру Мінавічу Аляксеенку, Івану Максімавічу Бандарэнку, Яўгену Архіпавічу Бікбаву, Цяміру Джанценкеевічу Масіну, Івану Рыгоравічу Лядоўскаму, якія вызначыліся ў час баёў за вызваленне Бярэзінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
24 сакавіка, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) Сяргею Рыгоравічу Церашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Геройскі загінуў 27 чэрвеня 1944 г. каля в. Галоўчын. Пахаваны ў в. Вяшэўка.
24 сакавіка, 40 гадоў таму назад, (1985 г.) у Афганістане загінуў воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Мікалаевіч Шумскі. Нарадзіўся ў в. Калюжыца.
28 сакавіка, 125 гадоў таму назад, (1900 г.) памёр беларускі жывапісец Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі.
У сакавіку, 30 гадоў таму назад, (1995 г.) у Беразіно пачаў выпускаць прадукцыю цэх пластыкавай сталяркі (канцэрн “Будінвест”).
КРАСАВІК
13 красавіка, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) у Беразіно нарадзіўся кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Іванавіч Кошман.
21 красавіка, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) за дасягненне высокіх паказчыкаў у гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна 1830 прадстаўнікоў нашага раёна ўдастоены Ленінскага юбілейнага медаля.
МАЙ
1 мая, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) нарадзіўся доктар філасофскіх навук, прафесар, ураджэнец в. Васільеўка Бярэзінскага раёна Сяргей Данілавіч Лапцёнак.
9 мая, 95 гадоў таму назад, (1930 г.) у в. Дубовы Лог Бярэзінскага раёна нарадзіўся Міхаіл Сямёнавіч Цэдрык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
10 мая, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) нарадзіўся Biктap Іванавіч Еранько, Герой Савецкага Союза. Вызначыўся ў баях на Бярэзіншчыне 30 чэрвеня 1944 г.
10 мая, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы №1 г. Беразіно з воінамі 153-й стралковай дывізіі, якая вызваляла наш раён і Беразіно.
12 мая, 225 гадоў таму назад, (1800 г.) нарадзіўся беларускі мастак, ураджэнец вёскі Калюжыца Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч.
12 мая, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) памёр Кірыла Аляксеевіч Каваленка, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў в. Багушэвічы.
14 мая, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у Беразіно нарадзіўся беларускі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь Рыгор Лазаравіч Старобінец.
19-28 мая, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) прайшла Першая Бярэзінская наступальная аперацыя (майская). Вызвалены Беразіно i Ігумен.
ЧЭРВЕНЬ
23 чэрвеня, 15 гадоў таму назад, (2010 г.) у Беразіно прайшло I рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжкары”.
27 чэрвеня, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) у Пагосцкай воласці арганізаваны i праведзены першы ў раёне камуністычны суботнік.
29 чэрвеня, 80 гадоў таму назад, (1945 г.) Антону Стэфанавічу Шалаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у раёне Беразіно.
ЛІПЕНЬ
3 ліпеня, 5 гадоў таму назад, (2020 г.) 38 мнагадзетных сем’яў атрымалі ўтульнае ўласнае жыллё. Уручыў ключы ад кватэр па вул. Кастрычніцкай губернатар вобласці Александр Турчын.
5 ліпеня, 45 гадоў таму назад, (1980 г.) на скрыжаванні шашы Мінск-Магілёў і дарогі на торфабрыкетны завод адкрыты помнік воінам, што загінулі пры абароне Беразіно ў пачатку ліпеня 1941 года.
10 ліпеня, 35 гадоў таму назад, (1990 г.) у Беразіно ўтворана падатковая служба.
28 ліпеня, 10 гадоў таму назад, (2015 г.) у вёсцы Крупа адкрыты памятны камень у гонар князя Уладзіміра – Хрысціцеля Русі.
У ліпені, 105 гадоў таму назад, (1920 г.) у Беразіно створана камсамольская арганізацыя.
ЖНІВЕНЬ
7 жніўня, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у в. Вяшэўка нарадзіўся Якуб (Якаў Сідаровіч) Ермаловіч, беларускі савецкі пісьменнік.
12 жніўня, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у в. Локаць нарадзіўся Уладзімір Міхайлавіч Дзербан, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.
27 жніўня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.), ратуючы дзяцей з пажару ў в. Сасновае Балота, загінула вучаніца Паплаўскай СШ 14-гадовая піянерка Галіна Вішнеўская. Пасмяротна ўнагароджана медалём “За адвагу на пажары”.
ВЕРАСЕНЬ
1 верасня, 40 гадоў таму назад, (1985 г.) у Беразіно адкрыта трэцяя сярэдняя школа.
6 верасня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) у РДК адбыўся вечар з удзелам М.В.Ханінава. Яму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Беразіно. Яго іменем названа вуліца ў Беразіно, устаноўлена памятная дошка.
19 верасня, 120 гадоў таму назад, (1905 г.) у в. Сяліба (паводле іншых звестак у в. Жаліна) нарадзіўся беларускі савецкі паэт Янка (Іван Людзвігавіч) Туміловіч.
19 верасня, 50 гадоў таму назад, (1975 г.) памёр Мікалай Мікалаевіч Мультан, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Камандаваў часцямі пры вызваленні раёна. Яго іменем названа вуліца ў г. Беразіно.
30 верасня, 15 гадоў таму назад у Беразіно адкрыты музей драўлянай лыжкі.
У верасні-кастрычніку, 65 гадоў таму назад, (1960 г.) у Беразіно створана аўтабаза № 22.
КАСТРЫЧНІК
1 кастрычніка, 90 гадоў таму назад, (1935 г.) у в. Галаўныя Ляды нарадзіўся беларускі літаратуразнавец Міхаіл Васільевіч Няхай.
25 кастрычніка, 10 гадоў таму назад, (2015 г.) пайшоў з жыцця вядомы беларускі фізік, ураджэнец вёсцы Лучны Мост Міхаіл Аляксандравіч Барысевіч.
ЛІСТАПАД
9 лістапада, 125 гадоў таму назад, (1900 г.) у в. Багушэвічы нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Кавалёнак, міністр аховы здароўя рэспублікі, заслужаны ўрач БССР, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
20 лістапада, 95 гадоў таму назад, (1930 г.) нарадзіўся празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка. Жыхар в. Паплавы.
СНЕЖАНЬ
22 снежня, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) поўнасцю завершана электрыфікацыя раёна.
26 снежня, 115 гадоў таму назад, (1910 г.) у Беразіно нарадзілася Марыя Веніямінаўна Бярковіч, беларускі мастак кіно і графік.
29 снежня, 55 гадоў таму назад, (1970 г.) здадзены ў эксплуатацыю чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак Дома Саветаў.
Матэрыял падрыхтавала Юлія КОРСАК,
бібліёграф аддзела абслугоўвання
і інфармацыі раённай бібліятэкі.