Зянькевіч Карл Андрэевіч
Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Брыялёва Пагосцкай вол.
У РСЧА з верасня 1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з кастрычніка 1944 г. Радавы 306 сп 62 сд 31 А, 3 Белфронт. Стралок 2 стралковага батальёна. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “Пры ўзяцці в. Хансбальдэ першым уварваўся ў размяшчэнне праціўніка, знішчыў станкавы кулямёт, які перашкаджаў руху нашай пяхоты, і 6 нямецкіх салдат, чым даў магчымасць хутка авалодаць населеным пунктам”.
Мае ўзнагароду – 27.03.1945 - ордэн Славы ІІІ ст.
Іўчык Аляксандр Ларыёнавіч
Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Міраслаўка Сялібскага с/Савета.
У РСЧА з 06.07.1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 06.07.1944. Сяржант 1020 сп 269 сд, 2 Белфронт. Кулямётчык. Член ВЛКСМ.
З Узнагароднага ліста:
“З 06.07.1944 па 05.03.1945 прымаў актыўны ўдзел у баях супраць фашыстаў. У баях пад г. Астраленка 05.03.1945 быў паранены ў левую нагу і кантужаны. У выніку ранення рэзка абмежаваны ў руху і зусім не чуў”.
Мае ўзнагароды: 06.11.1947 - ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 - медаль “За Перамогу над Германіяй”.
Іўчык Аляксандр Дзмітрыевіч
Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Войцехаў Высакагорскага с/Савета.
У РСЧА з 28.06.1941, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 27.02.1942. Ст. сяржант 742 сп 164 сд.
З Узнагароднага ліста: “25 чэрвеня 1944 г. на Віцебскім напрамку, дзейнічаючы замест камандзіра аддзялення, з супрацьтанкавай зброі разбіў 3 кулямётныя кропкі праціўніка.
У баях за в. Дабрыно, дзейнічаючы гранатамі і аўтаматам, першым уварваўся ў населены пункт, вядучы за сабой іншых байцоў падраздзялення. На гарышчы адной з хат заселі 3 немцаў з кулямётам і моцным агнём перашкаджалі руху нашых падраздзяленняў. Употай прабраўся да дома, уварваўся ў яго і кідком гранаты забіў аднаго немца і двух узяў у палон”.
Мае ўзнагароды: 11.09.1944 - ордэн Чырвонай Зоркі, 08.08.1944 - ордэн Славы ІІІ ст.
Паранены 27.02.1942, 13.03.1943 пад Севастопалем.
Іўчык Васілій Мікітавіч
Нарадзіўся ў 1916 г. у в. Пуцькава Брадзецкай вол.
У РСЧА з 07.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 07.07.1944 па 06.08.1945. Радавы 195 сп 390 сд, 3 Белфронт. Стралок.
У баі пад г. Кёнісгбергам 07.04.1945 быў цяжка паранены ў правую нагу. У выніку ранення правая ступня ампутаваная. Бярэзінскім райвыканкамам быў прадстаўлены да медаля “За адвагу”, у выніку ўзнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ст. (30.05.1951).
Іўчык Міхаіл Захаравіч
Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Сяліба Брадзецкай вол.
У РСЧА з 29.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 693 сп 238 сд. Сувязны батарэі.
З Узнагароднага ліста: “20.02.1945 у баях у р-не г. Чэрск (Польшча) пад агнём артылерыі праціўніка і кулямётным агнём даў сувязь на ПКП. У гэтым баі выправіў 8 парываў, чым забяспечыў бесперабойнае вя-дзенне агня батарэі. 26.02.1945 у р-не в. Лонг (Польшча) пад агнём артылерыі праціўніка аднавіў 7 парываў тэлефоннага кабеля, пры гэтым, будучы параненым, працягваў выконваць баявую задачу і не пайшоў з поля бою да канца боя”.
Мае ўзнагароду: 16.04.1945 - ордэн Славы ІІІ ст.
Кавалёнак Васілій Карпавіч
Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Лешніца Пагосцкай вол.
У РСЧА з 09.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 385 сд.
Узнагароджаны 12.06.1968 ордэнам Славы ІІІ ст. (згодна з архівам).
Прапаў без вестак 10.08.1944.
Камароўскі Анатолій Іванавіч
Нарадзіўся ў 1923 г. у в. Красны Бераг Неганіцкага с/Савета.
У РСЧА з 04.08.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 04.08.1944. Радавы 662 оса пб 380 сд. Сапёр. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “27.01.1945, праводзячы інжынерную разведку, праявіў выключную адвагу, на віду ў праціўніка пад яго агнём здабыў усе неабходныя даныя для паспяховай пераправы, чым забяспечыў магчымасць руху часцей дывізіі”.
Мае ўзнагароды: 01.04.1945 - ордэн Чырвонай Зоркі, 09.01.1945 - ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 - медаль "За Перамогу над Германіяй".
Паранены 16.09.1944.
Каменка Віктар Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1911 г. у в. Падкамень Брадзецкай вол.
У РСЧА з 12.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 08.09.1944. Мал. сяржант 1270 сп 385 сд 49 А. Камандзір кулямётнага аддзялення.
З Узнагароднага ліста:
“У час наступлення на в. Сурова 13 студзеня 1944 г. першым выступіў са сваёй траншэі, выбраў зручную агнявую пазіцыю і са свайго кулямёта падавіў кулямётную кропку праціўніка, знішчыў разлік, даў пяхоце без страт наблізіцца да траншэі праціўніка.
Кідком з разлікам уварваўся ў траншэю праціўніка, устанавіў кулямёт і яго агнём знішчыў 14 нямецкіх салдат”.
Мае ўзнагароды: 29.01.1945 - ордэн Славы ІІІ ст., 05.01.1945 - медаль “За адвагу”, 09.05.1945 - медаль “За Перамогу над Германіяй”.
Кандраль Мікалай Фёдаравіч
Нарадзіўся 18.12.1918 г. у в. Глінішча.
Прызваны Клічаўскім РВК 07.07.1944. Радавы 1223 сп 369 сд. Камандзір кулямётнага разліка.
З Узнагароднага ліста: “05.02.1945 у час наступлення на р. Вісла і фарсіравання яе, меў задачу агнём кулямёта прыкрываць пераправу падраздзялення. Паспяхова выканаўшы задачу, ён са сваім разлікам пераправіўся на заходні бераг ракі, дзе была вялікая колькасць нямецкіх аўтаматчыкаў і кулямётная кропка. Адкрыўшы моцны кулямётны агонь, рассеяў варожых аўтаматчыкаў, знішчыўшы разам з прыслугай. Гэтым садзейнічаў поспеху выканання задачы. У гэтым баі быў паранены. Прадстаўлены да ордэна Айчыннай вайны ІІ ст.
Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ст. (26.03.1945)”.
Паранены 05.02.1945.
Кісель Павел Карлавіч
Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Вінорава (Ліанорава) Брадзецкай вол.
У РСЧА з 01.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 1266 мп 385 сд 49 А.
З Узнагароднага ліста: “За час наступальнай аперацыі палка з 15.01 па 14.02 вынес з поля бою 19 цяжка параненых чалавек з іх асабістай зброяй. Акрамя таго, пад моцным кулямётным агнём праціўніка вынес камандзіра роты лейтэнанта Піваварава”.
Мае ўзнагароды: 15.01-14.02.1945 - ордэн Славы ІІІ ст., 10.05.1945 - медаль "За баявыя заслугі", 09.05.1945 - медаль "За Перамогу над Германіяй".
Кірпічнік Мікалай Ціханавіч
Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Міраслаўка Брадзецкай вол. Сялібскага с/Савета.
У РСЧА з 06.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 06.07.1944. Радавы 692 сп 212 сд, 3 Белфронт. Стралок.
Мае ўзнагароды: 06.11.1947 - ордэн Славы ІІІ ст., 04.10.1944 - медаль “За адвагу”, 09.05.1945 - медаль "За Перамогу над Германіяй".
Клімашонак Уладзімір Фёдаравіч
Нарадзіўся ў 1926 г. у Бярэзінскім раёне.
У РСЧА з 25.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 1944 г. Мал. сяржант 1189 сп 358 сд. Наводчык 82-мм мінамёта.
З Узнагароднага ліста: “У час баёў па знішчэнні Кёнігсбергска-Земландскай групіроўкі працаваў наводчыкам 82-мм мінамёта, асабіста наводзіў мінамёт на цэль, дзякуючы чаму прарабіў праход у драцяной агароджы і мінным полі, знішчыў 10 саладт праціўніка, падавіў агонь 3 агнявых кропак, чым садзейнічаў бесперабойнаму руху нашай пяхоты наперад”.
Мае ўзнагароды: 13.05.1945 - ордэн Славы ІІІ ст., 04.09.1945 - медаль "За баявыя заслугі", 09.05.1945 - медаль "За Перамогу над Германіяй", 09.06.1945 - медаль “За ўзяцце Кёнігсберга”, 30.09.1945 - медаль "За Перамогу над Японіяй".
Клімашонак Пётр Цітавіч
Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Котава.
У РСЧА з 25.07.1944. Мал. сяржант 945 сп 262 сд 113 ск.
З Узнагароднага ліста: “У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявіў мужнасць і адвагу. 08.10.1944 г. у баі за г. Юрбург першым з куля-мётчыкаў уварваўся ў горад і агнём свайго кулямёта знішчыў да 15 салдат і афіцэраў, чым садзейнічаў выкананню баявога задання”.
Мае ўзнагароды: 30.03.1943 - ордэн Вялікай Айчыннай вайны, 19.04.1945 - ордэн Чырвонай Зоркі, 12.11.1944 - ордэн Славы ІІІ ст., 09.08.1945 - медаль "За Перамогу над Германіяй", 30.09.1945 - медаль "За Перамогу над Японіяй", 09.06.1945 - “За ўзяцце Кёнігсберга”.
Князеў Антон Фёдаравіч
Нарадзіўся ў 1908 г. у в. Дубраўка Пагосцкай вол.
У РСЧА з 07.10.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 07.10.1944. Радавы 718 Чырвонасцяжнага СП. Сапёр. Беспартыйны.
З Узнагароднага ліста: “У перыяд наступальных баёў на Усходнюю Прусію з 19.01 па 23.01.1945 зрабіў праход у мінных палях і драцяной агароджы праціўніка і неаднаразова ўдзельнічаў у будове перапраў пад моцным артылерыйскім агнём праціўніка”.
Ордэн Чырвонай Зоркі атрымаў за тое, што “27.04.1945 у баях на подступах да г. Ангармюнзе пад агнём праціўніка размініраваў 3 праходы ў мінным полі і забяспечыў такім чынам далейшы рух”.
Мае ўзнагароды: 19.05.1945 - ордэн Чырвонай Зоркі, 26.01.1945 - ордэн Славы ІІІ ст., 31.01.1945 - медаль “За адвагу”.
Падрыхтаваў Ігар ЖУКОЎСКІ.
(Працяг будзе).