З інфармацыяй на ім выступіў старшыня раённай арганізацыйнай структуры аб’яднання таварыства выратавання на водах (ТРВОД) Юрый Палянскі, які расказаў якім чынам насельніцтву рэгіёна даводзіцца інфармацыя аб Правілах аховы жыцця людзей на водах, колькасці за-рэгістраваных з пачатку года няшчасных выпадкаў на вадаёмах рэспублікі, вобласці і раёна, нагадаў пералік зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах і забароненых для купання месцах у раёне, падзяліўся інфармацыяй аб дзейнасці ТРВОД.
Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па саправах моладзі Таццяна Бурая акцэнтавала ўвагу на ўзаемадзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі.
– Наша задача – данесці людзям інфармацыю, што купаннне павінна быць бяспечным, - зазначыла Т. Бурая. – Бяспека павінна быць на першым месцы.
Выступіўшы затым намеснік галоўнага рэдактара газеты “Бярэзінская панарама” Анатоль Палынскі спыніўся на рабоце сродкаў масавай інфармацыі па асвятленні дзейнасці раённай арганізацыі ТРВОД і мерах бяспекі на вадзе.