Права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама (без лячэння) – асобы, якія суправаджаюць на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў па заключэнні ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі (УКК).
Пры пастаноўцы на ўлік за атрыманнем пуцёўкі прада-стаўляюцца наступныя дакументы:
- пісьмовая заява;
- медыцынская даведка аб стане здароўя і патрэбе ў санаторна-курортным лячэнні;
- заключэнне УКК аб неабходнасці суправаджэння діцяці-інваліда да 18 гадоў;
- пашпарт;
- пасведчанне дзіцяці-інваліда;
- даведка з месца работы бацькоў аб тым, што дзіця не праходзіла санаторна-курортнае лячэнне па месцы іх работы;
- даведка з месца вучобы дзіцяці.
Пуцёўкі дзецям-інвалідам і суправаджаючым іх асобам выдаюцца бясплатна. Па заключэнні ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі дзеці-інваліды могуць прайсці санаторна-курортнае лячэнне без суправаджэння дарослых у санаторыі “Случ” па профілях захворвання сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, костна-мышачнай сістэмы, органаў стрававання, зроку, моча-палавой сістэмы, а таксама ў санаторыі “Акадэмія здароўя” па профілях захворвання органаў зроку, хваробы косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.
Больш поўную інфармацыю аб аздараўленні дзяцей-інвалідаў можна атрымаць па тэлефоне 5-19-16 або непасрэдна ў нашым упраўленні.
Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Бярэзінскага раёна.