Памяці Хатыні прысвяцілі сустрэчу

Date 22.03.2022 Man
Comment 569
Памяці Хатыні прысвяцілі сустрэчу

Сёння Беларусь узгадвае адну з чорных дат у гісторыі краіны – роўна 79 гадоў таму назад адбылася трагедыя вёскі Хатыні, назва якой стала сінонімам зверстваў фашыстаў на акупіраванай тэрыторыі. Лёс Хатыні за гады вайны напаткаў не адну сотню беларускіх вёсак, а колькасць міных жыхароў, якія загінулі ў полымі, вымяраецца тысячамі. Генацыд фашысцкага рэжыму, які выкарыстоўваўся на тэрыторыі нашай рэспублікі, не можа забыцца, як няма і тэрміну даўніны гэтаму злачынству. Яго памятаюць многія жыхары старэйшых пакаленняў, яго не павінны забываць і сённяшняя моладзь.

Перагарнуць старонкі тых жудасных падзей сённяшнім старшакласнікам дапамог пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч у час правядзення ў раённым цэнтры культуры мерапрыемства, прысвечанага дню Хатынскай трагедыі. Яго расказ, поўны болю і спагады, прысвячаўся падзеям, якія разгортваліся на тэрыторыі рэспублікі ў час Вялікай Айчыннай вайны.Хатынь, Трасцянец, Азарычы, Мінскае гета… Колькі жудасных адрасоў засталося з тых часоў, колькі карных аперацый ажыццявілі акупанты разам са сваімі памагатымі на тэрыторыі Беларусі. І сёння, калі мы на поўны голас гаворым пра генацыд нашага народа, выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты гвалту, насілля, смярцей. Работнікі пракуратуры запісваюць успаміны сведак падзей, адшукваюць новыя і новыя адрасы фашысцкага вар’яцтва, якому няма прабачэння.

Працягам узнятай тэмы стаў і фільм беларускіх дакументалістаў, які затым дэманстраваўся прысутным. Трагізмам апісваемых падзей ён нікога не пакінуў раўнадушным.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                                     

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31