З гэтай нагоды наладжваюцца не толькі мітынгі і цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў і абеліскаў падпольшчыкам, партызанам і воінам, загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця, але і канцэрты, і выставы. Яны таксама асаблівыя, бо памятныя. Яны на пэўны час праз шчымлівыя песні і трапяткія танцы, унікальныя экспанаты вяртаюць кожнага з нас у той няпросты ваенны час, прымушаюць успомніць і ўсвядоміць гераічны подзвіг кожнага салдата і аддаць яму даніну павагі і пашаны за мужнасцьі смеласць, стойкасць і вернасць.
Менавіта такі памятны канцэрт пад назвай “Заўтра была вайна” наладзілі для бярэзінцаў работнікі раённага цэнтра культуры. Папярэднічалі мерапрыемству шэраг выстаў ваеннай тэматыкі раённага цэнтра рамёстваў і аўтаклуба .
Падрабязней аб мерапрыемстве чытайце ў нашай газеце.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.