Гаспадар прыбораў і 20-ці ўраджайных сотак

Date 06.06.2023 Man
Comment 785
Гаспадар прыбораў і 20-ці ўраджайных сотак

Міхаіл Крывашэй – слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. На ўчастак вытворчасці спірту (г. Беразіно, вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынга “МІНСККРЫШТАЛЬГРУП” ён уладкаваўся больш як 10 гадоў таму назад.

– Памятаю той дзень, калі прыйшоў на прадпрыемства маладым спецыялістам, – гаворыць Міхаіл Міхайлавіч, – і як год за годам станавіўся больш сталым і вопытным... Спецыяльнасць я набываў у Мінскім каледжы электронікі – МДПТК. Цяпер магу адрамантаваць любую бытавую тэхніку і радыёапаратуру. І мяняць у сваім жыцці адносна працы нічога не планую.

А вось на сваіх 20-ці сотках у Краснаполлі Міхаіл Міхайлавіч марыць яшчэ шмат паэксперыментаваць і памяняць. Там ён на ўсю моц праяўляе сваю гаспадарскую жылку – набыў 30 новых саджанцаў, пасадзіў грэцкі арэх, чарэшню, гібрыды грушы, персіка... Радуе яго і яблыневы сад. Там і “Белы наліў”, і “Антонаўка”, і “Жэнева”...

– “Антонаўка”, калі зрабіў поўную абрэзку, – гаворыць Міхаіл Міхайлавіч, – парадавала ўраджаем: назбіраў  ажно 12 вёдраў яблыкаў! Ураджаем радуюць і радыска, і цыбуля, і часнок, і, вядома, бульба – любімая гародніна.

У працоўным калектыве Міхаіла Крывашэя характарызуюць як прафесіянала сваёй справы, чулага таварыша і адказнага, добрасумленнага калегу.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Ноябрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30