Тут вы ўбачыце ўнікальныя драўляныя лыжкі ручной працы і іх стварэнне лепшымі майстрамі разьбы па дрэве з усёй краіны. Сапраўднае свята створаць выставы-кірмашы, падворак з мядовым пачастункам, гульні і дзіцячыя атракцыёны, праца гандлёвых радоў. Акрамя таго, запланавана канцэртная праграма лепшых самадзейных калектываў Міншчыны. Свята стартавала!
З прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка. Усіх вітала і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок. Вітаў таксама старшыня журы Яўген Сахута.
Нагадаем, што калектыў рэдакцыі раённай газеты чакае ўсіх сваіх падпісчыкаў на возеры. Усім, хто выпіша газету на 3 месяцы, паўгоддзе – сувеніры!
Рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары" па традыцыі праводзяцца раз у два гады. Гісторыя свята бярэ адлік з 2010 года, калі ў рамках праграмы па адраджэнні традыцыйных рамёстваў наш раён выбраў сваім будучым брэндам драўляную лыжку. Аб усім гэтым фотаздымкамі нагадалі работнікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія наладзілі да свята фотавыставу "Лыжка ў кадры". Нашымі гідамі па экспазіцыі сталі метадыст Вікторыя Багадзяж і бібліёграф Марына Стаброўская.