І дасягненні ёсць, і перспектывы

Date 26.06.2023 Man
Comment 1249
І дасягненні ёсць, і перспектывы

Не перастаюць радаваць і здзіўляць сваімі поспехамі жывёлаводы УП “АграМАЗ”. Яны не толькі лідары раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх прыбаўленняў прадукцыі. Так, нядаўна калектыў МТК “Казлоў Бераг” гэтага сельгаспрадпрыемства аняў другое месца ў абласным спаборніцтве і быў адзначаны адпаведным Ганаровым дыпломам камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінблвыканкама, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю ад 6001 да 7000 кілаграмаў.

Як азначыў дырэктар УП “АграМАЗ” Валерый Цэдрык, гэты посепех – дасягненне працаўнікоў усяго калектыву комплексу. І яго працаўнікі не зніжаюць тэмпаў работы. Так, зараз тут ад кожнай каровы надойваюць у сярэднім па 23 кілаграма малака. І гэты паказчык будзе расці і надалей, чаму ў пэўнай ступені стане садзейнічаць і праводзімая рэканструкцыя даільнай залы і ўстаноўка новага, больш сучаснага, пакуль што адзінага ў раёне, абсталявання.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Июль 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31