Зверым час? Па імянным гадзінніку Дэпартамента аховы!

Date 10.12.2021 Man
Comment 1390

Менавіта гэтую пачэсную ўзнагароду ад імя начальніка Дэпартамента аховы палкоўніка міліцыі Аляксандра Шэпелева атрымалі ў сераду за ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры затрыманні злодзеяў чацвёра работнікаў Бярэзінскага раённага аддзялення Дэпартаменту аховы — прапаршчык міліцыі, міліцыянер-кінолаг групы затрымання Анатолій Жораў, старшына міліцыі, камандзір аддзялення групы затрымання Павел Казлоўскі, старшына міліцыі, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Іван Пятровіч і вартаўнік 3-га разраду падраздзялення аховы Мікалай Хамянок.

Узнагароды ім уручыў начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік Алег Царук.

Бярэзінскія ахоўнікі 12 лістапада папярэдзілі спробу крадзяжу аўтазапчастак з тэрыторыі ахоўваемага аб’екта. – Першым злодзеяў заўважыў пільны вартаўнік, — расказвае начальнік Бярэзінскага раённага аддзялення Дэпарменту аховы Данііл Тарацін, — а потым у работу па затрыманні ўключыліся і астатнія супрацоўнікі. Схема крадзяжу ў злодзеяў была нескладанай: адзін перакідваў запчасткі цераз агароджу другому, а трэці павінен быў перавезці ўкрадзенае. У ходзе адпрацоўкі тэрыторыі работнікі аховы знайшлі і аўтамабіль, на якім планавалася перавезці ўкрадзенае. Як высветлілася ў ходзе следства, гастралёры пражываюць у Смалявічах, нідзе не працуюць, а двое з іх ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Цяпер тэрмін пакарання пагражае ўсім. Спадзяюся, што ён стане для іх апошнім, і злодзеі надоўга запомняць аператыўнасць і прафесіяналізм бярэзінскіх ахоўнікаў!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30