На гэтую акалічнасць у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу звярнуў увагу і краўнік дзяржавы. А. Лукашэнка запатарабаваў карыстаючыся спрыяльнымі ўмовамі зімовага надвор’я і магчымасцю дабрацца ў самыя складаныя (у тым ліку і забалочаныя) учатскі ў самыя сціслыя тэрміны прывесці ў парадак пацярпелыя ўчасткі лесу і пусціць у перапрацоўку кожны кубаметр драўніны: што – у мэблевыя цахі, што – на пілараму, што – на выраб паліўных пелетаў.
Аб тым, якім жа чынам выконваецца даручэнне Прэзідэнта ў нашым раёне, нам расказаў галоўны ляснічы Бярэзінскага лясгаса Андрэй Бягун.
-У выніку ветравалаў і бураломаў, што пранесліся над нашай тэрыторыяй пачынаючы з 14 студзеня і нанеслі некаторы ўрон лясам, у нас патрабуецца правядзенне суцэльных санітарных высечак на плошчы 5 гектараў, з якіх павінна быць нарыхтавана парадка 1900 кубаметраў ліквіднай драўніны. Пад выбарачныя санітарныя высечкі ў нас вызначана каля 18 гектараў (тут падлягае напрыхтоўцы парадка 140 кубаметраў ліквіднай драўніны), а ліквідацыя захламленасці ветравальна-бураломнай драўнінай павінна быць праведзена на 135 гектарах з нарыхтоўкай 1900 кубаметраў ліквіднай драўніны.
Як бачыце, аб’ёмы страт не вельмі істотныя. Ад больш значных наступстваў нас выратаваў той факт, што бярэзінскія лясы ў пераважнай большасці сасновыя, а не яловыя, як у тых жа Быхаўскім або Бялыніцкім раёнах. У гэтага дрэва больш устойлівая карнявая сістэма, што дазваляе ёй вытрымаць шквалісты вецер.
У выніку ўрагана аказаліся паваленымі многія дрэвы на дарогах агульнага карыстання, і работнікі лесу ўжо ў першы ж дзень разгула стыхіі, калі быў найбольш моцны вецер, актыўна дапамагалі дарожнікам ліквідаваць заторы і вызваляць праезную частку ад небяспечных аб’ектаў. Паралельна вялося і абследаванне нанесенага лесу ўрону. Для гэтага выкарыстоўваўся не толькі людскі рэсурс лясной аховы, а і сучасная тэхніка – квадракопцеры (асабліва ў цяжкадаступных месцах).
На 5 лютага, працягвае спецыяліст, у нас ужо распрацоўка суцэльных санітарных высечак была праведзена на плошчы 3,3 га (нарыхтавана 1310 кубаметраў драўніны), уборка захламленасці адбылася на 84,5 га (нарыхтавана 1210 кубаметраў пашкоджанай ліквіднай драўніны).
Пацярплелі ад урагана Багушэвіцкае, Высакагорскае, Арэшкавіцкае, Дзмітравіцкае, Пагосцкае, Брадзецкае і часткова – Любушанскае лсяяніцтвы. Найбольшы аб’ём суцэльных санітарных рубак прыпадае на Пагоскае лсяніцтва.
Пацярпела ад буралому як сырарастучая (а яе істотна больш), так і ўсохлая драўніна. Ліквідная драўніна паступіць у далейшую перапрацоўку і рэалізацыю ў гатовым выглядзе — на выпуск піламатэрыялаў. Невялікі аб’ём нарыхтаванага лесу, гаворачы зразумелай мовай, адносіцца да дроў. Іх частка пойдзе ў рэалізацыю насельніцтву, частка – у перапрацоўку на паліўную шчапу для кацельні РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Такім чынам, ніводзін кубаметр сыравіны змарнаваны не будзе.
Суцэльныя высечкі ў лясгасе ажыццяўляліся з выкарыстаннем шматфункцыянальнай тэхнікі – Харвестараў (на высечцы) і Фарвардэраў (пры вывазцы). Уборка захламленасці і выбарачныя санітарныя высечкі ў большасці сваёй праводзяцца уручную з выкарыстаннем бензапіл, бо пры гэтым дрэвы ўбіраюцца не масава, а па аднаму, прычым адно ад другога можа знаходзіцца на даволі вялікай адлегласці. Таму працэс уборкі ад захламленасці – даволі працаёмкі.
-Але пастаўленую кіраўніцтвам галіны задачу ліквідаваць усе наступствы стыхіі да канца лютага і не дапусціць пагаршэння якасці драўніны мы абавязкова выканаем, — сцвярджае Андрэй Мікалаевіч. – Сіл і рэсурсаў у нашага прадпрыемства дастаткова, каб паралельна з гэтым без урону для вытворчасці весці і сваю асноўную дзейнасць. А планавы месячны аб’ём высечкі ліквіднай драўніны для лясгаса складае ў сярэднім 30 тысяч кубічных метраў. У ліку іншых напрамкаў нашай сённяшняй асноўнай дзейнасці (яна заключаецца не толькі ў высечцы дрэў, а і іх доглядзе), гэта барацьба з карнявой губкай, якую праводзяць у зімовы час, іншыя санітарныя мерапрыемствы.
У цэлым, калі параўноўваць наступствы лесапавала, які прайшоў мінулагоднім летам і сёлета ў студзені, адзначыў А. Бягун, цяперашнія страты аказаліся ў разы меншыя. Але і тады мы спрацавалі аператыўна, не дапусцілі псавання драўніны, своечасова нарыхтавалі яе, рэалізавалі, ачысцілі лесасекі, падрыхтавалі глебу для пасадкі культур і вясной прытсупім да гэтай работы на пашкоджаных участках. Аналагічна і з пашкоджаным ад ветрапавалу 2022 года лесам. З наступленнем спрыяльных умоў надвор’я мы тут таксама распачнём работы па падрыхтоўцы глебы, каб ужо сёлета праводзіць пасадку маладняку.
У цэлым жа па лясгасе сёлета плануецца правесці пасадку на плошчы не менш як 250 гектараў (летась іх было засеяна 295,7 пры плане 248 гектараў). А пасадачнага матэрыялу для аднаўлення лясоў ў гадавальніку хапае, каб поўнасцю забяспечыць ім усе структурныя падраздзяленні. Дарэчы, насенне тут для будучых дрэўцаў здабываюць самі: на тэрыторыі лясгаса ёсць шышкасушылка, на якой летась было перапрацаванап 24 тонцы сасновызх і каля 20 тон яловых шышак. З іх атрымана 260 кілаграмаў насення сасны звычайнай і 271 кг елкі еўрапейскай.
Аднаўленне лясоў – справа вельмі важная гэты працэс пільна кантралюецца. Значыць, бярэзінскім лясам шумець і шумець, дарыць людзям свежае паветра, свае дары і па-ранейшаму быць візітнай карткай нашага рэгіёна.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.