Адным з фактараў, які садзейнічае гэтаму, з’яўляецца той факт, што гэтая ўстанова працуе не толькі ў буднія дні, а і па суботах, што вельмі зручна і павышае паток кліентаў, якім неабходна, да прыкладу, аплаціць натарыяльныя паслугі, ажыццявіць іншы плацеж або валютна-абменную аперацыю.
Істотна колькасць візіцёраў банка павялічваецца ў летнедачны перыяд, бо тут можна на месцы, не выязджаючы да свайго пастаяннага месца жыхарства ў Мінску, аплаціць жыроўкі і іншыя камунальныя плацяжы і г.д.
- На гэты крок мы пайшлі свядома, па ўласнай ініцыятыве, - расказвае загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Таццяна Дзюбайла. – І, як бачыце, не пралічыліся. Вядома ж, работы з гэтай нагоды дабавілася, але мы не наракаем, бо адчуваем сябе запатрабаванымі.
Праўда, па суботах больш заняты работніцы аперацыйнай службы, якія прымаюць плацяжы і працуюць з наяўнымі грашыма. А вось супрацоўніцам сектара Вользе Ждановіч і Любові Вікторчык даводзіцца займацца з юрыдычнымі асобамі і абслугоўваць іх, прапануючы новыя віды адкрыцця рахункаў, крэдытавання, дэпазітаў…
На сёння ў іх больш за 340 кліентаў, з якіх амаль 200 – індывідуальныя прадпрымальнікі. І кожнага неабходна належным чынам абслужыць, штосьці параіць, прапанаваць.
Вользе Анатольеўне і Любові Уладзіміраўне ўдаецца падтрымліваць надзейны кантакт са сваёй кліентурай, чаму садзейнічае не толькі вялікі працоўны стаж і атрыманыя за гэты час навыкі работы, а і ўласныя рысы характару – дружалюбнасць, уменне ісці на кантакт, уважлівасць і неабыякавасць.
Інфармацыю аб новых відах укладаў, дэпазітаў і іншых новаўвядзеннях работнікі банка распаўсюджваюць сярод сваіх кліентаў рознымі спосабамі – як пры сустрэчах у вытворчых калектывах, так і шляхам друкаванай прадукцыі, цераз інтэрнэт.
Сярод апошніх навінак работы з кліентамі жанчыны называюць наступныя. З першага студзеня стартавала акцыя, у выніку якой пры адкрыцці рахунка індывідуальны прадпрымальнік на працягу першых шасці месяцаў будзе абслугоўвацца банкам за 1 капейку (пасля завяршэння гэтага перыяду прапануюцца розныя тарыфныя планы і тарыфныя пакеты, зыходзячы з інтарэсаў кліентаў).
Для юрыдычных асоб банк прапануе вельмі зручны мабільны дадатак, дзякуючы якому ўсе грашовыя плацяжы можна ажыццяўляць не выходзячы з дому.
З канца мінулага года тут сталі прымаць тэрміновыя банкаўскія ўклады ў кітайскіх юанях. Арганізавана вельмі добрая крэдытная падтрымка для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу (за год пракрэдытавалі 15 кліентаў мікракрэдытамі ў інвестыцыйную і бягучую дзейнасць).
Клопат пра сваіх кліентаў работнікі банка праяўляюць і ў выпадку патраплення іх на вуду кіберзлачынцаў. Дзякуючы работнікам цэнтра было прадухілена два выпадкі, калі жанчыны, нібы знаходзячыся пад гіпнозам, хацелі пераслаць істотныя сумы грошай такім прайдзісветам.
Сапраўды, работа ў банкаўскай сістэме прадугледжвае нямала нюансаў і нечаканасцей. І работнікі ЦБУ №602 ААТ “Беларусбанк” трывала стаяць на абароне інтарэсаў сваіх кліентаў.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.