Марыла пра медыцыну з дзяцінства

Date 22.03.2022 Man
Comment 294
Марыла пра медыцыну з дзяцінства

Пасля заканчэння Барысаўскага медвучылішча Алена Несцяровіч у 1994 годзе працавала медсястрой у рэанімацыі, а з 1995 і па сённяшні дзень медсястрой у інфекцыйным аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ.

– З маленства марыла пра медыцыну, хоць нарадзілася ў сям’і педагогаў, – прызнаецца Алена Мікалаеўна.

Паставіць кропельніцу, зрабіць укол, выканаць для хворага ўсё, што назначыць урач, рабіць безліч працэдур – у медыцынскай сястры шмат абавязкаў. Калі ж улічваць спецыфіку інфекцыйнага аддзялення, давялося за ўвесь набыты стаж работы сутыкнуцца з рознымі пацыентамі.

Аднак з пастаўленымі задачамі Алена Несцяровіч паспяхова спраўляецца, і па-іншаму проста не можа быць.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER