Лёгкі ветрык у твар, спевы жаўрука ў небе натхняюць

Date 22.03.2022 Man
Comment 314
Лёгкі ветрык у твар, спевы жаўрука ў небе натхняюць

Яшчэ хтосьці толькі прачынаецца, а трактарыст-машыніст ААТ “Брадзец” Віталь Аўсянскі ўжо на сваім трактары рупліва завіхаецца на раздачы кармоў. Пакуль шчыруе тут, а як надыдзе час, паспяшаецца на поле.

– Я, наогул, люблю ворыва, сяўбу, яшчэ больш – час уборкі збожжавых. Прыемна, што вынік нашай працы – добры ўраджай. Зараз і тэхніка выдатная – толькі працуй! – заўважае мужчына.

У сельгасарганізацыі яго ведаюць не толькі як стараннага работніка, але і як уважлівага калегу, добразычлівага і даволі сціплага чалавека. Кажуць, любую справу робіць адказна, як належыць. Таму, напэўна, гаспадарка даверыла яму новы трактар. Ён не магутны і не такі вялікі, як энерганасычаны агрэгат, але і без яго ў гаспадарцы не абысціся. Таму без працы Віталь Мікалаевіч не застанецца ў любы час!

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER