Надзейная прадаўжальніца Надзея

Date 22.03.2022 Man
Comment 533
Надзейная прадаўжальніца Надзея

Сёлета аддзелу прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажыўтаварыства (хлебазаводу) спаўняецца 50 гадоў.

Шмат добрых традыцый і працаўнікоў вырасла тут за гэтыя гады. Асаблівай пашанай карыстаюцца тыя людзі, якія стаялі ля вытокаў гэтай незаменнай вытворчасці. Добрая і дастойная змена падрасла ў старэйшага пакалення. Сярод іх і пекар хлебабулачнага цэха чацвёртага разраду Надзея Равуцкая. У яе сёлета, дарэчы, таксама своеасаблівы юбілей: спаўняецца роўна 20 гадоў, як прыйшла яна ў гэты дружны калектыў.

За гэты час Надзея Уладзіміраўна паспела заваяваць сабе аўтарытэт і павагу сваімі адносінамі да працы і цвёрдым характарам, асвоіла многія сумежныя спецыяльнасці, набыла багаты вопыт няпростай справы хлебапёка. А яна і сапраўды патрабуе шмат сіл, бо за змену даводзіцца выпякаць каля шасці тон хлебабулачных вырабаў, прапускаючы іх праз свае рукі, укладваць у кожны бохан часцінку сваёй душы. Вось і атрымліваюцца яны смачнымі, духмянымі ды пышнымі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER