Дарогі, якія скарачаюць шлях

Date 23.03.2022 Man
Comment 1199
Дарогі, якія скарачаюць шлях

Бяспека на дарозе і хуткасць руху залежаць не толькі ад майстэрства і ўмення вадзіцеля кіраваць сваім транспартным сродкам. 

Вельмі важным фактарамтут з’яўляецца і стан аўтамабільнай трасы, яе дагледжанасць, своечасовы рамонт, падсыпка ў час галалёдзіцы або ачыстка ад снегу ў зімовы перыяд. Займацца гэтымі відамі работ даводзіцца нярэдка кругласутачна і без выхадных: надвор’ю ж не загадаеш. За 18 гадоў работы вадзіцелем дарожнай службы магутнага аўтамабіля МАЗ-МАН вадзіцель ДЭУ-6 Васіль Сяроў добра асвоіў усе азы гэтай няпростай работы. Для яго ўжо сталі звыклы-мі дзяжурствы, раннія выхады на працу і запозненае вяртанне з яе дамоў. Ён, як і яго калегі, разумее, што такі графік дыктуе спецыфіка работы, якая патрабуе належнага, а галоўнае, надзейнага ўтрымання стану дарог.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER