Прэмія пойдзе на альтанку

Date 23.03.2022 Man
Comment 985
Прэмія пойдзе  на альтанку

Алена Кудзіна ўсё сваё працоўнае жыццё шчыруе даглядчыкам жывёлы на ферме “Васілеўшчына”, якая зараз у складзе сельгасфіліяла “АграМАЗ”, і жыве ў вёсцы Васілеўшчына.

Яе двухпавярховы дом з прыгожым чырвоным дахам здалёк красуецца і вабіць вока людзей.

– Усе свае заробленыя сродкі я ўкладваю ў дом, – гаворыць жанчына, – хочацца мне, каб тут было камфортна і прыгожа маім сынам і ўнукам. Вось зараз трэба завяршыць будаўніцтва альтанкі, каб улетку адпачываць тут усёй сям’ёй за кубачкам гарбаты.

Ды і на роднай жывёлагадоўчай ферме яна, як у сябе дома. Не пералічыць, колькі разоў называлася лепшай сярод жывёлаводаў. Вось і па выніках мінулага года Алена Міхайлаўна давяла свае сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе цялят ва ўзросце ад 3 да 6 месяцаў да 922 грамаў, што на 29 грамаў больш, чым за папярэдні год.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Дарогі, якія скарачаюць шлях 40 гадоў стажу »