Дбайны спецыяліст

Date 22.03.2022 Man
Comment 1228
Дбайны спецыяліст

У Бярэзінскім аддзяленні паштовай сувязі Алена Байрашэўская шчыруе ў якасці спецыяліста па паштовай дзейнасці.

Тут маладая жанчына працуе з 2012 года. У 2014 завочна закончыла Акадэмію сувязі ў Мінску. Дагэтуль вучылася ў Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання і ў вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі. Летась у раённым конкурсе прафесійнага майстэрства сярод участкаў паштовай сувязі заняла 1-е месца ў індывідуальным заліку. Потым таксама заняла 1-е месца на адпаведным абласным конкурсе за выкананне практычнага задання. Ну, а каманда Барысаўскага вузла паштовай сувязі, у складзе якой была і Алена Генадзьеўна, заняла 2-е месца на рэспубліканскім конкурсе.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER