З усмешкай і ў добрым настроі

Date 22.03.2022 Man
Comment 957
З усмешкай і ў добрым настроі

- Шчыра сказаць, мне падабаецца мая работа, люблю рабіць добрыя справы, гэта стварае пазітыўны настрой, - прызнаецца загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ “Бярэзінскі ТЦСАН” у Дулебах Анжэла Цэдрык.

На пасадзе Анжэла Мікалаеўна працуе з лютага 2021 года, дагэтуль выконвала абавязкі загадчыцы. Наогул жа прыйшла працаваць сюды з чэрвеня 2009 года. Спачатку была медсястрой вельмі кароткі прамежак часу, потым – сацыяльным работнікам.

Зараз пад началам загадчыцы 15 чалавек персаналу. У аддзяленні пражывае 30 састарэлых і інвалідаў. І да кожнага дбайная загадчыца мае падыход і добрае слова.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Дбайны спецыяліст І настаўнік, і патрыёт »