Яна ўсё жыццё выкладае фізіку ў адной школе, карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод калег і бацькоў, бо мае цэлую армію алімпійцаў і яшчэ некалькім сотням вучняў рэальна дапамагла і штодзень дапамагае наблізіцца да сваёй мары – атрымаць дастойную прафесію.
– Я ўжо даўно пенсіянерка, - прызнаецца Людміла Паўлаўна, – але гады свае лічыць не паспяваю, бо рэгулярна ў клас да мяне спяшаюцца вучні, якія ловяць кожнае мае слова, гатовы гадзінамі да позняй ночы карпець над падручнікамі і бясконца рашаць і рашаць задачы. Бачыць такі інтарэс да прадмета і жаданне дзяцей вучыцца – найлепшае шчасце для педагога.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.