Экспартная прадукцыя

Date 22.03.2022 Man
Comment 1255
Экспартная прадукцыя

Прадукцыя, над прыгатаваннем якой чаруе Вераніка Шых, даўно і заслужана атрымала прызнанне не толькі ў роднай Беларусі, але і ў Расіі і Кітаі, куды рэгулярна адпраўляецца з Беразіно на экспарт.

Працуе ж Вераніка Сяргееўна апаратчыцай пастэрызацыі аддзялення вытворчасці сухіх малочных прадуктаў на Бярэзінскім участку ААТ “Здравушка-мілк”.

Свой шлях на прадпрыемстве пачынала з вельмі адказнай работы прыбіральшчыцы. Там заўважылі стараннасць маладой жанчыны, прапанавалі павысіць свой статус. Як паказаў час, не памыліліся ў чалавеку, годны спецыяліст аказаўся, ды і таварыш надзейны. А сёлета даверылі прадстаўляць увесь калектыў на раённай Дошцы гонару.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Ляснік па прызванні Дапамагае людзям апранацца »