Дапамагае людзям апранацца

Date 22.03.2022 Man
Comment 1239
Дапамагае людзям апранацца

Ад дакладнасці рухаў швачкі залежыць, ці будзе сукенка ўпрыгожваць яе ўладальніцу: адзін няправільны шывок – і сілуэт няўлоўна зменіцца.

 

Гэта добра ведае швачка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Бярэзінскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання” Наталля Зыгмантовіч. Яна чалавек надзвычай сціплы, але раз-пораз жартуе аб сваёй прафесіі: «Дапамагаю грамадству апранацца». А на самой справе так яно і ёсць.

Для таго каб быць добрай швачкай – вышэйшая адукацыя непатрэбна. Больш неабходны адказнасць, уважлівасць, цярпенне, каб доўгімі гадзінамі выконваць карпатлівую работу. А наяўнасць мастацкага і эстэтычнага густу, зразумела, лепшы дадатак. Усімі гэтымі якасцямі і валодае Наталля.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Экспартная прадукцыя Праца – у радасць »