Проста сумленная працаўніца

Date 22.03.2022 Man
Comment 1230
Проста сумленная працаўніца

У калектыве работнікаў свінагадоўчага комплексу “Клявіца” шануюць адказных і дбайных працаўнікоў, ганарацца іх поспехамі.

Вось і сёлета на раённым свяце працы будуць урачыста ўшаноўваць дастойнага прадстаўніка таварыства - аператара па вырошчванні парасят Вольгу Сідарэня. Дарэчы, яна не першы раз будзе так адзначана за свае працоўныя заслугі. Вольга Аляксандраўна цяжкай працы ніколі не цуралася і вось ужо дзевяць гадоў спраўна шчыруе на комплексе.

Стараннасць, адказнасць, прафесіяналізм і вопыт дапамагаюць гэтай жанчыне дабівацца добрых вытворчых вынікаў – сярэднясутачных прыбаўленняў у 600 грамаў. А садзейнічае яе дасягненням дружны калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў, проста сумленных працаўнікоў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Праца – у радасць Дык каго, як не Чыстап’яна? »