На парадку дня разглядаліся справаздача аб рабоце Бярэзінскай раённай арганізацыі за перыяд з ліпеня 2019 г. па сакавік 2022 г., справаздача аб рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі за ўказаны перыяд, а таксама правядзенне выбараў Савета Бярэзінскай раённай арганізацыі і кантрольна-рэвізійнай камісіі.
Сёння
Сёлета 12 лютага Бярэзінскай раённай арганізацыі “Белая Русь” споўнілася 14 гадоў. За гэты час арганізацыя ўмацавала ўласныя шэрагі і стала адной з найбольш значных сярод грамадскіх аб’яднанняў раёна. Зараз у ёй налічваецца 468 членаў, аб’яднаных у 28 пярвічных арганізацый. За тры гады колькасць ўзрасла на 12 працэнтаў. Старшыня разам са спецыялістамі працуюць на грамадскіх пачатках. Пярвічкі створаны ва ўсіх аддзелах райвыканкама, на буйных прадпрыемствах рэгіёна: Бярэзінскі лясгас, УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”, Бярэзінскім філіяле Мінскага абласнога спажывецкага таварыства, ДУ “Бярэзінскі ТЦСАН”, установах адукацыі, сельвыканкамах. “Белая Русь” з’яднала людзей розных слаёў насельніцтва, прафесій і ўзросту, з якіх 75 працэнтаў маюць вышэйшую адукацыю. З 25 дэпутатаў раённага Савета – 19 з’яўляюцца членамі арганізацыі.
Дзейнасць
“Белая Русь” заўсёды актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, у правядзенні выбарчых кампаній. Напрыклад, на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў 2019 годзе,
на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе, на Рэферэндуме ў 2022 годзе.
Работа грамадскіх прыёмных “Белай Русі” – прыклад сацыяльнага партнёрства дзяржавы і грамадскага аб'яднання. Гэта выяўляецца ў аналізе інфармацыі аб становішчы спраў на месцах, вывучэнне прапаноў, зваротаў грамадзян з наступнай выпрацоўкай прапаноў па іх рашэнні. Грамадская прыёмная Бярэзінскай раённай арганізацыі размешчана ў будынку ДУ “Бярэзінскі ТЦСАН”. Тут ажыццяўляюць прыём кіраўнікі раёна, спецыялісты розных структур.
Таксама раённая арганізацыя ўдзельнічае ў правядзенні маніторынгу грамадскага меркавання па розных пытаннях жыццядзейнасці краіны.
“Белая Русь” пастаянна праводзіць сацыяльна-значныя акцыі, мерапрыемствы, арганізоўвае праекты.
Дарэчы, кожны абласны ці рэспубліканскі суботнік не праходзіць без удзелу арганізацыі. Добраўпарадкаванне могілак, уборка і азеляненне вуліц горада, навядзенне парадку на дваровых тэрыторыях, вакол сваіх прадпрыемстваў – справа рук кожнага члена арганізацыі.
За кожнай акцыяй – ідэалогія. Гэтымі акцыямі ў арганізацыі хочуць звярнуць увагу людзей на праблемы нараджальнасці, харчовай бяспекі, павагу да чалавека працы, захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і іншыя.
Раённая арганізацыя таксама прыняла ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскіх праектаў: “Белая Русь у тварах” і конкурсе работ творчай моладдзі “Залатое пяро “Белай Русі”.
Лепшыя
Актыўным удзелам у жыцці Бярэзіншчыны раённая арганізацыя зарэкамендавала ўласную эфектыўнасць і патрэбнасць у грамадстве.
У сваёй прамове Алена Жолудзева адзначыла найбольш ініцыятыўныя пярвічныя арганізацыі. У першую чаргу гэта пярвічка Бярэзінскага ТЦСАН, якая не пакідае ўбаку ніводнага значнага мерапрыемства. Актыўна сябе праявілі Настасся Кушнер, Тамара Дземяшкевіч, Алена Свіршчэўская, Таццяна Шкель, Таццяна Пінчук, Юлія Чысцякова, Наталля Сікірыцкая, Валерыя Садоўская, Наталля Драздоўская. У ліку першых таксама пярвічкі ДУА “Пагосцкі ВВК дзіцячы сад – сярэдняя школа” і ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама.
Вынікі
На канферэнцыі прысутнічалі 54 дэлегаты ад прадпрыемстваў і арганізацый Бярэзіншчыны.
Былі выбраны прэзідыум у складзе Уладзіміра Навіцкага, Віктара Лашкоўскага, Галіны Сакалоўскай, Алены Жолудзевай, Алены Варановіч, Святланы Аўтуховіч, і мандатная камісія, у якую ўвайшлі Наталля Драздоўская, Марыя Бурымская, Алена Косціна.
На канферэнцыі з дакладам выступілі старшыня раённай арганізацыі Алена Жолудзева, а таксама актыўныя члены арганізацыі.
Работа раённай арганізацыі за ўказаны перыяд прызнана здавальняючай. Былі выбраны Савет раённай арганізацыі і кантрольна-рэвізійная камісія. Сярод членаў прэзідыума прысутнічаў прадстаўнік Рэспуб-ліканскага Савета "Белай Русі" Уладзімір Навіцкі. На пасаду старшыні раённай арганізацыі “Белая Русь” выбрана Алена Жолудзева.
Актывісты арганізацыі былі адзначаны падарункамі.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.