Трэба зазначыць, што ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года.Ужо тады кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў ураду распрацаваць адпаведны дакумент.
Ды і дата 21 кастрычніка была абраная для святкавання Дня бацькі невыпадкова, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Такім чынам заканадаўцы і ўрад спаззяюцца спрыяць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павысіць значнасць сямейнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай.
А што думаюць наконт новага свята на дзяржаўным календары бярэзінцы?
Алена АЎТУХОВІЧ:
– Як я стаўлюся да свята бацькі? Вядома, станоўча! Урэшцэ рэшт мы можам адзначыць іх уклад у справу выхавання дзяцей, узняць іх прэстыж у нашым грамадстве. Бо бацькі не менш за матуль любяць сваіх дзяцей, клапоцяцца пра іх і перажываюць. Магчыма робяць яны гэта па-іншаму зарабляючы грошы і ствараючы пэўныя ўмовы для камфортнага жыцця . Але і без гэтага існаваць дзіця не можа. Таму таты не менш за жанчын заслугоўваюць шчырых слоў віншавання і падарункаў ад дзяцей.
Павел КУНІЦА:
– Вядома, прыемна, што ў рэшце рэшт нас з матулямі ўраўнялі ў нашых правах. Лічу, што гэта цалкам справядліва, бо дзеці павінны выхоўвацца ў сям’і, дзе аднолькава паважаюць і цэняць бацьку і маці.дзе яны разам адно цэлае.Толькі тады лічу дзіця можа вырасці паўнавартасным і дастойным чалавекам.
Павел КАРАЖАН:
– Я пакуль, што не бацька, але мару ў будучыні ім абавязкова стаць. Хачу сям’ю і абавязкова двух –трох дзяцей, каб у доме было па–сапраўднаму весела і шумна. Праўда, у бліжэйшы час гэта не планую,бо дагэтуль не сустрэў сваю суджаную і матулю сваім будучым дзецям. Сучасныя дзяўчаты, на жаль, не могуць пахваліцца вернасцю і цнатлівасцю адносінаў. Але я ўпэўнены, што новае свята бацькі абудзіць жаданне мноства мужчын ўсе ж такі не спыняць пошукі суджанай і ствараць сем’і.
Марына МАСКАЛЬКОВА:
– У мяне свой погляд на гэта новае дзяржаўнае свята. Няхай яно засароміць бацькоў - аліменшчыкаў, якія напрэч забываюцца клапаціцца пра сваіх дзяцей і ўсе цяжкасці выхавання і ўтрымання перакладаюць на жанчын. Зусім не важна дзіця нарадзілася ў шлюбе альбо не бацька абавязаны на роўных з маці несці за яго адказнасць, выхоўваць, дапамагаць і падтрымлівацьу цяжкую хвіліну. Ведаеце, як не бывае былых матуль, не павінна быць і былых татаў.
Надзея МІХАЛЁВА:
– Шчыра рада гэтамусвяту,бо ў дзяцей цяпер ёсць магчымасць зрабіць падарунак бацьку. У сям’і мы цэнім і шануем нашых мужчын, а цяпер атрымалі права рабіць гэта ў поўны голас. Паверце, нашы бацькі дастойны самых цеплых слоў і пажаданняў. Без іх уснас не было б такога пачуцця камфортуі абароненасці.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.