Новы тратуар хутка з'явiцца на Азёрнай

Date 28.06.2022 Man
Comment 365
Новы тратуар хутка з'явiцца на Азёрнай

На мiнулым тыднi распачалi ўладкаванне новай пешаходнай дарожкi па вулiцы Азёрнай у Беразiно. Летась тут была заасфальтавана частка вулiцы, зараз добраўпарадкаванне працягваецца.

Работы вядзе брыгада РКУВП "Бярэзiнская ЖКГ". Нават спякота не становiцца перашкодай для рабочых Дзянiса Мурашкi, Сяргея Бурага, Яўгенiя Аўтуховiча, Алега Мiшука на чале з прарабам Юрыем Каныгiным.

На вулiцы Азёрнай неабходна пакласцi 600 м2 плiткi. Даўжыня новага тратуара – 400 метраў.

– Завяршыць уладкаванне тратуара мяркуем тыднi за два, – адзначае Юрый Iванавiч Каныгiн. – Зараз пачынаецца самы складаны ўчастак, з заездамi ў двары грамадзян. Аднак з запланаваным справiмся.

Уладкаванне новай пешаходнай дарожкi працягваецца i па вулiцы Мультана, з аб'ёмам работы ў 260 м2. Тут на падрадзе ў камунальнiкаў працуюць будаўнiкi ПМК-182.

Ала АЛЬФЕР.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER