Неразлучныя з пілой

Date 04.10.2022 Man
Comment 493
Неразлучныя з пілой

Уладзімір Ганчар працуе вальшчыкам у Высакагорскім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса.

– Першапачатковая мая спецыяльнасць – муляр, – гаворыць Уладзімір Якаўлевіч, – але мулярам я парабіў гады два. Набываў спецыяльнасць у Жо-дзіне, аднак у горадзе жыць не змог. Вярнуўся ў родныя мясціны, уладкаваўся ў Бярэзінскі лясгас у 2011 годзе. Пачынаў свой працоўны шлях тут, у Высакагорскім лясніцтве, абрубшчыкам галін, год парабіў лесніком, а потым вы-вучыўся ў Барысаве на вальшчыка. І з таго часу з пілой мы неразлучныя...

Сваё прафесійнае майстэрства Ула-дзімір Ганчар неаднойчы пацвярджаў на спаборніцтвах вальшчыкаў, займаў прызавыя месцы.

– Прыемна ўзгадваць тыя моманты спаборніцкага духу і азарту, калі паслухмяная тваім рукам піла пілуе як след, – дадае Уладзімір Якаўлевіч, – калі адчуваеш сябе пераможцам! Бо перамогі даюцца нялёгка сярод мноства дастойных калег.

Акрамя любімай справы, Уладзімір Якаўлевіч дбае пра сваю хатнюю гаспадарку: яго ўвагі патрабуюць куры, качкі, парсючкі. Ёсць, зразумела, і агарод, і сад, хоць невялічкі, але шчодры на ўраджаі. Толькі не сустрэў пакуль сваю палавінку, блізкую сэрцу, а сэрца чакае...

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « З наваселлем! Не шукаем лёгкіх шляхоў »