Дзень піянерскай дружбы адзначылі ў Бярэзінскай пачатковай школе

Date 22.05.2023 Man
Comment 1173
Дзень піянерскай дружбы адзначылі ў Бярэзінскай пачатковай школе

У Бярэзінскай пачатковай школе прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню піянерскай дружбы.

Усе мы родам з дзяцінства. А дзяцінства – гэта сям’я, школа, сябры і... удзел у рабоце дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў!

Менавіта ў гэты дзень – 19 мая -  у 1922 годзе ІІ Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні вопыту работы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне.Па словах дырэктара Бярэзінскай пачатковай школы Мікалая Дубовіка, свята піянерскай дружбы аб’ядноўвае пакаленні, людзей, якія ўмеюць тварыць, радавацца, праяўляць фантазію, з энтузіязмам ісці ў будучыню.

На мерапрыемстве самым актыўным членам піянерскай арганізацыі ўручылі ганаровыя граматы за актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі, за актыўную жыццёвую пазіцыю і творчую ініцыятыву, акцябрат прынялі ў піянеры і павязалі ім чырвона-зялёныя гальштукі, яны абдымалі і віншавалі адзін аднаго. А напрыканцы мерапрыемства педагогі разам з вучнямі праспявалі любімую песню пра нашу родную Беларусь!

Са святам! Новых здзяйсненняў і цікавых адкрыццяў! Поспехаў і карысных спраў табе, піянерыя! 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER